, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Прызваныя вучыць і выхоўваць
5 сентября

Прызваныя вучыць і выхоўваць

Настаўніцкая канферэнцыя, якая традыцыйна праходзіць напрыканцы жніўня, гэта сапраўднае свята, напоўненае чаканымі сустрэчамі калег, кветкамі і віншаваннямі. Але, разам з тым, гэта і падвядзенне вынікаў, агульны педагагічны савет, на якім вядзецца размова пра дасягненні, аналізуюцца недахопы, ставяцца задачы на будучае.
Сёлетняя канферэнцыя педагагічных работнікаў раёна на тэму: “Якасць адукацыі – вызначальны фактар развіцця сістэмы адукацыі раёна” пачалася з прагляду відэафільма, з якога ўдзельнікі форуму даведаліся пра асноўныя дасягненні ў працы раённай сістэмы адукацыі за мінулы навучальны год. У працяг відэафільма з дакладам выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МЯКШЫНА. Яна адзначыла, што адным з галоўных фактараў забеспячэння якасці адукацыі з’яўляецца высокі ўзровень прафесійнай кваліфікацыі педагагічных кадраў. У сістэме адукацыі раёна сёння працуюць 458 педработнікаў, 80% з якіх маюць вышэйшую адукацыю, 79,6% – вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.
Аднак пакуль рана гаварыць пра тое, што з кадравым складнікам адукацыйнага працэсу праблем няма, бо па-ранейшаму нізкай застаецца ўдзельная вага педагогаў з вышэйшай адукацыяй ва ўстановах дашкольнай адукацыі – 42,9%.
Назіраецца стабільная дынаміка асноўных якасных паказчыкаў агульнай сярэдняй адукацыі. Узрасла колькасць вучняў, якія скончылі навучальны год на дастатковым і высокім узроўнях. Аднак толькі адзін выпускнік атрымаў сёлета атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору і з залатым медалём.
Якасць работы настаўнікаў пацвярджае той факт, што 48% вы-пускнікоў школ сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Аднак вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па шэрагу навучальных прадметаў былі ніжэй за аналагічныя сярэднеабласныя паказчыкі.
Таццяна Уладзіміраўна звярнула ўвагу на тое, што ўжо не першы год назіраецца тэндэнцыя змяншэння колькасці дзяцей у сельскай мясцовасці, таму застаецца актуальным пытанне аптымізацыі ўстаноў адукацыі раёна. Так, з 1 верасня прыпыніў сваю дзейнасць Навасёлкаўскі ВПК ДС ПШ. У якасці альтэрнатывы арганізаваны падвоз вучняў і выхаванцаў комплексу ў дзіцячы садок і сярэднюю школу аграгарадка Вішоў, а былым яго супрацоўнікам прадастаўлены новыя працоўныя месцы. У выніку праведзенай аптымізацыі эканомія за чатыры апошнія месяцы бягучага года складзе 53,6 тыс. дэнамінаваных рублёў.
Працягваецца паслядоўная праца па стварэнні неабходных умоў для атрымання даступнай і якаснай дашкольнай адукацыі. Забеспячэнне дашкалят месцамі ў дзіцячых садках перавышае ўстаноўлены нарматыў на 9%.
 Спецыяльнай адукацыяй ахоплена 100% дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, карэкцыйна-педагагічнай дапамогай – 99,7%. У мінулым навучальным годзе дадаткова былі адкрыты 2 групы карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, што дазволіла забяспечыць максімальны ахоп дзяцей дашкольнага ўзросту.
Значным рэсурсам арганізацыі занятасці хлопчыкаў і дзяўчынак у вольны ад вучобы час, у тым ліку і ў шосты школьны дзень, з’яўляецца дадатковая адукацыя. У МЦ “Ветразь” функцыянавала 46 аб’яднанняў па інтарэсах, 114 груп па 16 напрамках дзейнасці. Навучэнцы і педагогі сістэмы дадатковай адукацыі папоўнілі скарбонку дасягненняў на 89 дыпломаў і грамат, заваяваных на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах.
 Неабходнасць паляпшэння якасці адукацыі прадугледжвае пошук, распрацоўку і ўкараненне новых метадаў. З гэтай мэтай на базе трох школ ажыццяўляюцца рэспубліканскія інавацыйныя праекты, якія закранаюць фарміраванне медыякультуры навучэнцаў ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя (СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага), ключавых адукацыйных кампетэнцый у працэсе вывучэння інтэграванага сацыяльна-гуманітарнага вучэбнага прадмета “Грамадазнаўства” (СШ №2), эканамічнай сацыялізацыі школьнікаў для павышэння іх канкурэнтаздольнасці на рынку працы (Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ).
Старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА ў прывітальным слове да ўдзельнікаў форуму адзначыў, што задачы перад педагогамі на наступны навучальны год пастаўлены на ўсіх узроўнях. І выкананне іх па плячы, бо той сплаў вопыту і маладосці, які склаўся ў педагагічных калектывах раёна, абавязкова павінен спрыяць добраму выніку. А галоўная задача і паказчык якасці працы сістэмы адукацыі застаюцца ранейшымі – фарміраваць асобу, здольную заняць годнае месца ў жыцці грамадства і тым самым працаваць на будучае краіны.
Словы падзякі настаўнікам і выхавальнікам за іх важную працу былі падмацаваны заслужанымі ўзнагародамі.
Высокі патэнцыял педагогаў раёна адзначыла начальнік аддзела сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Алена СІМАКОВА. За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама былі адзначаны настаўнік-дэфектолаг СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага Наталля КАМІНСКАЯ, настаўнік замежных моў СШ №2 Лідзія ЛЯЖНЁВА, выхавальнік дзіцячых ясляў-садка №5 Ірына СМАЛЯК.
Падзячныя лісты райвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення кіраўнік раёна Мікалай Кадаценка ўручыў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №2 Таццяне БОНДАРАВАЙ і па выхаваўчай рабоце Цяхцінскага ВПК ДС СШ Галіне САМУЛЁВАЙ.
Падзячныя лісты райвыканкама за стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы ў мінулым навучальным годзе атрымалі калектывы Вішоўскай СШ (дырэктар Кацярына ЗАЙЦАВА) і ясляў-садка №2 (загадчык Ала ВЯРШЫЛА), а за высокія паказчыкі ў адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці, метадычнай рабоце з педкадрамі – калектывы Цяхцінскага ВПК ДС СШ (дырэктар Аляксандр МАМЧАНКА), СШ №2 (дырэктар Уладзімір КОТАЎ), ясляў-садка №3 (загадчык Алена ЦІКУНОВА), ясляў-садка №7 (загадчык Алена БАРАШКОВА).
Акрамя таго, дванаццаць педагогаў устаноў адукацыі раёна былі адзначаны ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, яшчэ трое – ганаровымі граматамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Шчырыя словы падзякі і віншаванні гучалі таксама ў гонар ветэранаў педагагічнай працы, якія на працягу многіх гадоў аддавалі і аддаюць усе свае сілы і веды дзецям. Сярод іх – настаўнік фізікі Эсьмонскага ВПК ДС СШ Алена БЯЗМЕН, настаўнік-дэфектолаг ясляў-садка №5 Ірына БЕЛЬСКАЯ, выкладчык матэматыкі Галоўчынскай СШ Галіна БАРОДЗІЧ, выхавальнік Вішоўскай СШ Людміла КНЯЗЕВА, выхавальнік ясляў-садка №9 аг. Вішоў Тамара МІХАЙЛАВА, настаўнік пачатковых класаў СШ №2 Вольга ПАЎЛАВА.
Заключным акордам канферэнцыі стала прадстаўленне чатырнаццаці маладых спецыялістаў, якія сёлета папоўнілі дружны педагагічны калектыў раёна. Дырэктар Кудзінскай БШ Наталля ЧЫКІНДЗІНА адрасавала ім мудрыя словы наказа і традыцыйнае пажаданне “У добры шлях!”.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00