Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
5 сентября

Спаборніцкі дух

Прадаўжаецца, бадай, самая актыўная фаза выбарчай парламенцкай кампаніі – агітацыя кандыдатаў у дэпутаты.

Тым часам стала вядома, што за 13 месцаў для Магілёўскай вобласці ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання прадаўжаюць змагацца 68 кандыдатаў у дэпутаты з 70, якія былі зарэгістраваныя акруговымі выбаркамамі Прыдняпроўскага краю. Двое з іх знялі свае кандыдатуры па ўласным жаданні.
Як адзначыў старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый БЕРАСТАЎ, агітацыя ў сродках масавай інфармацыі для многіх прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат стала адным з асноўных спосабаў заваёвы сімпатый выбаршчыкаў рэгіёну. З 68 кандыдатаў у дэпутаты 46 вырашылі ўдзельнічаць у тэлевізійных дэбатах, сярод якіх і трое, зарэгістраваных акруговай выбарчай камісіяй Шклоўскай выбарчай акругі № 90. 17 кандыдатаў у дэпутаты не пажадалі данесці свае перадвыбарчыя праграмы радыёслухачам.
У органы мясцовай выканаўчай улады Прыдняпроўскага краю пададзены заявы на правядзенне ў вызначаных для гэтага месцах 658 агітацыйных мітынгаў і пікетаў на выбарчую тэматыку, акруговыя выбаркамы ўзгаднілі больш за 220 сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі ў памяшканнях розных арганізацый. Больш як 40 кандыдатаў у дэпутаты па Магілёўскай вобласці для фінансавання расходаў на іншыя віды агітацыйнай дзейнасці адкрылі спецыяльныя банкаўскія рахункі.
Паводле інфармацыі сакратара абласной выбарчай камісіі Людмілы МАКАРАНКА, акруговыя выбаркамы Магілёўшчыны для назірання ў рэгіёне за ходам працэсу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання акрэдытавалі больш за 1100 нацыянальных наглядальнікаў. У сваёй большасці яны дэлегаваныя такімі грамадскімі арганізацыямі, як “Белая Русь”, БРСМ, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, ветэранскае аб’яднанне і іншыя.
На Магілёўшчыне на доўгатэрміновай аснове працуюць і групы міжнародных наглядальнікаў ад АБСЕ і СНД, якія акрэдытаваныя Цэнтрвыбаркамам Беларусі. Чакаецца, што напярэдадні і ў дзень выбараў у Магілёўскай вобласці за ходам правядзення выбарчай кампаніі будзе назіраць і група кароткатэрміновых наглядальнікаў ад АБСЕ. Нагадаем, што ўсяго Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў амаль 500 міжнародных наглядальнікаў за правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Запрашаючы міжнародных наглядальнікаў да азнаямлення з ходам выбарчай кампаніі, наша краіна тым самым дэманструе адкрытасць і прыхільнасць яе дэмакратычным прынцыпам.
— Я ўжо чацвёрты раз удзельнічаю ў якасці наглядальніка ў выбарчых кампаніях у Беларусі, — сказаў спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Кент ХАРСТЭД. — Што хацелася б адзначыць, і я адлюстроўваў гэта ў дакладах: выбарчы працэс становіцца ўсё лепшым і больш адкрытым. Цяперашняя выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць у спаборніцкім духу і вызначаецца большай колькасцю прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце.
Спецкаардынатар Кент Харстэд асабліва падкрэсліў высокі ўзровень супрацоўніцтва ЦВК і МЗС Беларусі з місіяй АБСЕ, звярнуўшы пры гэтым увагу, што запрашэнне міжнародных наглядальнікаў на выбары мае важнае значэнне, а ўлады краіны максімальна адкрытыя для супрацоўніцтва.
Неабходна адзначыць, што істотная ўвага на прадстаячых выбарах будзе надавацца празрыстасці працэдуры падліку галасоў на выбарчых участках. У адпаведнасці з патрабаваннем выбарчага заканадаўства, для назірання за ёй павінен быць вольным ад усялякіх прадметаў адзін бок стала, за якім праводзіцца падлік галасоў. Назіральнікі ў акруговых выбаркамах могуць цяпер прысутнічаць і падчас перадачы пратаколаў па галасаванні з участковай выбарчай камісіі.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

УВАГА!
Датэрміновае галасаванне праводзіцца з 6 па 10 верасня.­

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00