, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Унікнуць у сутнасць. І дапамагчы
8 сентября

Унікнуць у сутнасць. І дапамагчы

­На чарговым этапе сацыяльна-інфармацыйнай акцыі “Цягнік клопату” арганізатары яе выслухалі скаргі і прапановы, адказалі на пытанні і паспрабавалі вырашыць праблемы жыхароў вёсак Лічынка, Туалін і Ермалавічы.
На першым прыпынку ў Лічынцы сустрэцца з экіпажам “цягніка” ў традыцыйным яго складзе прыйшло каля дзясятка чалавек.
Першае і галоўнае пытанне, якое на працягу доўгага часу клапоціць мясцовых жыхароў – дрэнны стан дарогі ад цэнтральнай вуліцы Першамайская да гэтак званага пасёлка, што на Садовай.
— Падсыпалі яе толькі адзін раз, дый тое, ужо не прыгадаць, калі гэта было, — кажуць Наталля ЛЮЦІКАВА і Мікалай ЗАЙЦАЎ. — Летам яшчэ можна прайсці, а як пачынаюцца дажджы — гразі па калена.
Яшчэ адно пытанне, якое хвалявала Наталлю Уладзіміраўну – вываз бытавога смецця. Ён ажыццяўляецца ў вёсцы толькі раз на месяц. Асабліва востра праблема паўстае ў цёплае надвор’е, калі адыходы хутка пачынаюць смуродзіць.



Старшыня Вішоўскага сельвыканкама Фёдар РЫДЗЕЦКІ паінфармаваў, што, згодна графіка жылкамгаса, вываз смецця ад сядзіб, што ў аграгарадках, ажыццяўляецца два разы на месяц, у астатніх вёсках толькі адзін раз. Але за дадатковую плату, якая залежыць ад адлегласці, затрачанага часу працы аўтамабіля і аб’ёму смецця, жылкамгас выдзеліць транспарт для яго вывазу па заяве грамадзяніна.
У Туаліне паўдзельнічаць у сацыяльна-інфармацыйнай акцыі жадаючых аказалася паболей.
З крытыкай наконт выстаўлення аплаты за камунальныя паслугі выступіла Любоў ЖУРАЎЛЁВА.
— Занадта шмат налічваюць, а я цётку-інваліда даглядаю адна…
З далейшай гутаркі высветлілася, што жанчына з’яўляецца ўласніцай дома не толькі ў Туаліне, але і ў Магілёве, дзе яна і зарэгістравана.
Удзельнікі акцыі патлумачылі, што калі плацельшчык ЖКП мае ва ўласнасці некалькі жылых памяшканняў, то ў тых, дзе ён не зарэгістраваны, камунальныя паслугі будзе аплачваць па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў на іх аказанне. Зрэшты, такі адказ жанчыну зусім не задаволіў.
Вяскоўцаў таксама хвалявалі праблемы, якія набываюць актуальнасць у асенне-зімовы перыяд: дарогу расчышчаюць ад снегу і пасыпаюць пяском нерэгулярна, асвятленне вуліцы ўключаецца і выключаецца ў нязручны час.
Фёдар Рыдзецкі распавёў аб тым, што графік уключэння асвятлення змяняецца ў залежнасці ад поры года, і ліхтары, у асноўным, запальваюцца ў перыяд найбольш інтэнсіўнага руху насельніцтва.
У Ермалавічах на сустрэчу з арганізатарамі акцыі прыйшлі толькі некалькі чалавек. Пенсіянерку Лідзію КАДОЎБІНУ цікавіла, чаму ў магазінах райста, у параўнанні з прыватнымі, вышэйшыя цэны. На што намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК адказаў, што, у адрозненне ад райспажыўтаварыства, індывідуальны прадпрымальнік працуе толькі на сябе. А райста, акрамя забеспячэння таварамі насельніцтва, нясе яшчэ і пэўную сацыяльную адказнасць, дастаўляючы неабходныя прадукты нават у самыя аддаленыя вёскі, дзе пражываюць лічаныя людзі, і, як правіла, пажылыя. Зразумела, расходуецца паліва, і прадаўцам з вадзіцелямі трэба плаціць заработную плату. А калі толькі 5 чалавек купяць сабе няшмат прадуктаў, выходзіць, што райста церпіць відавочныя страты. Менавіта за кошт гэтага цэны на некаторыя тавары могуць быць крыху вышэй, чым у прыватнікаў.


­

Таксама жанчына паскардзілася на тое, што з некаторага часу шмат у якія арганізацыі немагчыма дазваніцца:
— То кароткія гудкі ідуць, то ўвогуле адказваюць, што нумар няправільны, — кажа яна. — Нешта чула пра замену правадоў…
Раённую газету “Зара над Друццю”, у якой паступова друкуецца тэлефонны даведнік, жанчына, як высветлілася, не выпісвае. Выходзіць, акрамя сябе і скардзіцца няма на каго.
Паслухаўшы некаторых з вяскоўцаў, што прыйшлі паўдзельнічаць у сустрэчах, напрасілася думка: часта людзі самі прыдумляюць альбо ствараюць сабе задачы, якія ім уяўляюцца невырашальнымі. Тое, што аплачваць камунальныя паслугі па зніжаных тарыфах нельга адразу ў некалькіх уласных дамах адначасова – зусім не з’яўляецца праблемай. Гэта закон. Выпішыцеся з адной кватэры, у якой нават не пражываеце, і зарэгіструйцеся там, дзе сапраўды патрэбныя льготы. І ваша пытанне вырашыцца ў адзін момант. Альбо можна колькі заўгодна скардзіцца на цэны ў магазінах райста. Але хто будзе рэгулярна абслугоўваць насельніцтва аддаленых вёсак?
Вікторыя ДАБРАЛОВІЧ.
Фота аўтара
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00