Суббота, 27 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Парадавалі тэатралаў прэм’ерай
28 октября

Парадавалі тэатралаў прэм’ерай

­­­­Некалькі гадоў запар восень становіцца самай чаканай парой для аматараў тэатральнага мастацтва аграгарадка Вішоў. Самадзейныя артысты радуюць сельскіх жыхароў новымі пастаноўкамі спектакляў класікаў беларускай драматургіі.
Сёлета тэатральны калектыў Вішоўскага СЦКіВЧ адзначае своеасаблівы юбілей – 10 гадоў з даты ўтварэння. У яго творчай капілцы ёсць такія п’есы як “Збянтэжаны Саўка” Л. Родзевіча, “Мікітаў лапаць” М. Чарота, урывак з твора І. Мележа “Уночы”, міні-спектаклі “Як жонка мужыка прадавала”, “Бабы ў арміі” і іншыя.
Прымеркаваная да Года культуры, на мясцовай сцэне адбылася прэм’ера сельскага жарта Янкі Купалы “Прымакі”. Па сюжэце двое вяскоўцаў Максім Кутас і Трахім Сініца паспрачаліся, чыя жонка самая горшая. Добра падвыпілі ў карчме і вырашылі ненадоўга памяняцца сваімі “палавінамі”. Раніцай наступнага дня, вядома, пра ўсё забыліся і патрапілі ў кур’ёзную сітуацыю. А каб далей не хацелася рабіць падобныя штукарствы, кожны атрымаў па карку мешалкай.­


­

­Ролю Максіма бліскуча выканаў настаўнік Вішоўскай СШ Уладзімір ЧУЖАЎКА, яго жонку Паланею сыграла даярка СВК “Калгас “Радзіма” Людміла ШУТ. Гэты акцёрскі тандэм можна лічыць заўзятарамі мясцовай сцэны. У вобразы другой сямейнай пары, Трахіма і Даміцэлі, удала ўвасобіліся жывёлавод названага сельгаспрадпрыемства Сяргей ГАНЧАРУК і маладая маці Вольга ЛАПІЦКАЯ.
Дзякуючы майстэрскай пастаноўцы рэжысёра Валянціны ПАЎЛОВІЧ, спектакль атрымаўся дынамічным, а вобразы сялян — яркімі, насычанымі і арганічнымі. Безумоўна, гледачы праводзілі сваіх любімых артыстаў шчодрымі апладысментамі. ­
Сельскі жарт “Прымакі” чакае прэм’ера на сцэне раённага Цэнтра культуры ў рамках агляду-конкурсу драматычных калектываў “Бялыніцкая тэатральная восень”.


­­­

­ ­Таццяна ЧАЧУРА, кіраўнік тэатра народных мініяцюр “Імпульс”:
— Вельмі спадабаўся спектакль. Улічваючы тое, што ў пастаноўцы занятыя непрафесійныя акцёры, падзеі на сцэне здолелі захапіць мяне цалкам і поўнасцю. Самае важнае, усе ўдзельнікі захавалі гэту асаблівую хвалю, кураж, калі ты пачынаеш суіснаваць з героямі ў адным рытме.
Тамара ПАДЫМАКА, метадыст РЦК:
— Кожны раз прыязджаю ў Вішоў і адкрываю для сябе нешта новае: фактурных артыстаў, цікавыя рэжысёрскія задумкі… Безумоўна, вялікую ролю ў паспяховасці пастаноўкі адыгрывае талент Валянціны Паўловіч. Яна ўмее адкрыць новыя грані ў кожнай класічнай п’есе і драматургічныя жылкі ў людзях, далёкіх ад тэатральнага мастацтва. Сапраўды, вішоўская сцэна аб’ядноўвае людзей розных прафесій, але гэтыя самадзейныя артысты могуць выступіць не горш за прафесіяналаў.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00