Четверг, 30 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - У дзіцячай бібліятэцы-філіяле прайшоў “Бібліязмрок-2016”
6 января

У дзіцячай бібліятэцы-філіяле прайшоў “Бібліязмрок-2016”

­­Вучняў шостых класаў СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага і СШ №2 чакала захапляльная пірацкая бібліявандроўка “Падарожжа па кніжным акіяне”, у якой яны адважна змагаліся за перамогу. Рабяты наведвалі востраў за востравам, дзе іх чакалі няпростыя заданні. А суправаджалі школьнікаў пірат Джэк Верабей і яго памочніца Ханна.

Падчас свайго падарожжа вучні наведалі імправізаваную карчму, дзе змаглі паспрабаваць пірацкай юшкі, розных напіткаў і фруктаў. А на “Востраве кніжных джунгляў” яны ўбачылі сапраўдны панцыр марской чарапахі, плаўнік акулы, марскую зорку, каралы і многае іншае. У канцы свайго падарожжа шасцікласнікі знайшлі “скарб” – велізарны куфар з пачастункамі для салодкага стала.

Пераможцамі бібліявандроўкі стала каманда вучняў СШ №1. Усе яе члены атрымалі запрашальныя білеты на прагляд мультфільма ў кінатэатры “Зорка”. Не засталася без заахвочвальных прызоў і каманда СШ №2. Хлопчыкам і дзяўчынкам уручылі абанементы на літаратуру павышанага попыту ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле.

Таксама ў гэты дзень адбылося і ўзнагароджанне пераможцаў сямейнага конкурсу малюнкаў “Па старонках беларускіх народных казак”, які арганізавалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна з дзіцячай бібліятэкай-філіялам і раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Лепшых выбіралі ў трох намінацыях. У першай, “Ілюстрацыя да любімай казкі”, ва ўзроставай групе ад 7 да 10 гадоў перамагла Вераніка СНЫТКО, “Партрэт майго любімага казачнага героя” – Анастасія САНЬКОВА, “Самая багатая фантазія” – Паліна МЯСНІКАВА. Ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў пераможцамі ў адпаведных намінацыях сталі Дар’я КАЗЛОЎСКАЯ, Дар’я ГОЛАСАВА і Дар’я АГЕЕНКАВА, якія малявалі партрэт любімага героя сумесна, і Андрэй ПАТАЛАШКА.
Пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы – мяккія цацкі.

Алена СЮНЯГІНА,
загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла.

Поделиться:

Афиша и объявления

23 апреля
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует, что рабочий день с субботы, 2 мая, переносится на понедельник, 4 мая 2026 года.
14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00