, 1 сентября 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - “Сіла духу, згуртаванасці і адзінства”
26 января

“Сіла духу, згуртаванасці і адзінства”

Пад такой назвай у малай зале кінатэатра “Зорка” прайшло мерапрыемства, ініцыятарам якога выступіла раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ. Удзел у ім прынялі актывісты прафсаюзнага руху Бялыніччыны, прадстаўнікі сацыяльных партнёраў, ветэраны працы, моладзь.

Трэба нагадаць, што сёлета ў лік лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” ўвайшла і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, якая была адзначана за важкі ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, у тым ліку дзяцей, вучняў і працоўнай моладзі. Гэтай працы надае вялікую ўвагу і раённае аб’яднанне прафсаюзаў, актывісты якога прымаюць удзел у разнастайных патрыятычных акцыях як агульнарэспубліканскага, так і рэгіянальнага маштабаў.

Раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, цесна і плённа супрацоўнічае з усімі прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі Бялыніччыны на ніве патрыятычнага і духоўнага выхавання грамадзян. На гэты момант пастаянна звяртала ўвагу прысутных вядучая сустрэчы бібліятэкар Алена ГРЫБАЙЛАВА, дапаўняючы сваім аповедам відэаролік: на кінаэкране адлюстроўваліся найбольш значныя падзеі прафсаюзнага жыцця раёна.

Прыемным момантам мерапрыемства стала ўзнагароджванне. За добрасумленную працу па патрыятычным выхаванні грамадзян і актыўны ўдзел у прафсаюзным руху граматы і каштоўныя падарункі раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, ад старшыні яго Святланы ПАТАПЧЫК атрымалі дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Віктар ПАДОЛЬСКІ, кіраўнік аб’яднання “Спадчына” Цяхцінскага ВПК ДС ДШ Лілія ШАКУРА, старшыня Запольскага сельсавета Марыя ЛІСТАПАДАВА.

Граматамі за значны ўклад у патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне насельніцтва і падтрымку прафсаюзнага руху раёна былі адзначаны ДУА “Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка” і рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”.

Усе адзначаныя асобы і ўстановы праводзяць актыўную работу па развіцці грамадзянскай самасвядомасці і патрыятызму, абуджаюць інтарэс да цікавай гісторыі, багатай культуры і адметных традыцый Бялыніччыны і ўсёй краіны ў цэлым. Гэта і рознабаковая дзейнасць школы Міру і юных міратворцаў Цяхцінскай школы, і выхаванне павагі да баявых традыцый нашых бацькоў і дзядоў, сустрэчы моладзі з воінамі-інтэрнацыяналістамі, якія праводзіць райарганізацыя РГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” пад старшынствам Віктара Падольскага.

Значная праца вядзецца па рэстаўрацыі і добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў пахавання воінаў Вялікай Айчыннай вайны. Напрыклад, у пазамінулым годзе на тэрыторыі Запольскага сельскага Савета на гэту справу было зрасходавана 100 млн недэнамінаваных рублёў, замест старых устаноўлены 9 новых памятных знакаў.

Творча і з адказнасцю да справы патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення падыходзяць і супрацоўнікі бібліятэчнай сеткі. Напрыклад, цэнтральная раённая бібліятэка ў 2015 годзе заняла першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку работы па ваенна-патрыятычным выхаванні “Жывая памяць пакаленняў”.

Таксама рэдакцыя раённай газеты не аднойчы атрымлівала самую высокую ацэнку сваёй дзейнасці за асвятленне на старонках выдання значных вех жыцця Бялыніччыны, слаўных падзей нашага мінулага.
А ўсё разам, як сказала ў кароткай прамове Лілія Шакура, гэта агульная праца па патрыятычным выхаванні грамадзян заключаецца, па вялікім рахунку, у тым, каб рабіць добрыя справы на карысць грамадства і краіны.

Трэба падкрэсліць, што мерапрыемства прайшло ў цёплай, па-сапраўднаму сямейнай абстаноўцы. І, як адзначыла Святлана Патапчык, падсумоўваючы яго вынікі, гэта не выпадкова. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца самай масавай грамадскай арганізацыяй краіны.
Кожны з нас разумее каштоўнасць такіх простых рэчаў, як мірная праца, салідарнасць, узаемадапамога. Таму, толькі разам працуючы для дасягнення пастаўленых мэтаў, наша грамадства будзе развівацца і рухацца наперад.

Тэкст і фота
Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Поделиться:

Афиша и объявления

30 августа
3 сентября 2024 г. с 9.00 до 10.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по...
20 августа
Информация об объявленном аукционе и предмете аукциона
19 августа
24 августа 2024 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00