Пятница, 4 июля 2025 года
Russian Belarusian English
19 апреля

Візітная картка горада

Неабходнасць пастаяннага ўтрымання фасадаў  будынкаў у належным стане ўпаўне відавочная. Згадзіцеся, менавіта яны ствараюць аблічча вуліцы, робяць яе ўтульнай і пазнавальнай. Знешні выгляд, напрыклад, адміністрацыйных будынкаў можа таксама шмат расказаць і аб яго ўладальніках: дагледжаныя і акуратныя фасады ствараюць добры імідж арганізацыі і зусім адваротнае ўражанне робяць аблупленая фарба, сколы і шчыліны.  
Згодна штогадоваму рашэнню райвыканкама аб зацверджанні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі ў райцэнтры і сельскіх населенных пунктах, кіраўніцтву арганізацый даведзены заданні па паляпшэнні архітэктурнага аблічча, удасканаленні элементаў дызайну Бялынічаў, месцаў адпачынку і пляцовак уздоўж аўтадарог і сельскіх паселішчаў.
— Адным з пунктаў рашэння значыцца прывядзенне ў належны санітарна-тэхнічны і эстэтычны стан адміністрацыйных і вытворчых будынкаў яго балансаўтрымальнікамі, — кажа начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіна ПАНЦЯЛЕЕВА. — Сёлета аднымі з першых, яшчэ ў пачатку сакавіка, да гэтай працы прыступілі ў сферах ЖКГ, адукацыі і аховы здароўя. Напрыклад, работнікі ЦРБ правялі рамонт і пафарбоўку цокаляў, вулічных лесвічных пляцовак і пандусаў будынкаў райпаліклінікі і лячэбных корпусаў. У належны стан прыведзены фасады дзіцячых садкоў і школ. Будаўнікі жылкамгаса працягваюць рамонт трох дамоў па вул. Мічурына і Калініна. Пафарбоўку і неабходныя рамонтныя работы 15 аб’ектаў правялі і ў райспажыўтаварыстве.
Як неабыякавых да знешняга выгляду сваіх гандлёвых кропак і тэрыторый вакол іх сярод індывідуальных прадпрымальнікаў можна вылучыць уласнікаў гандлёвага дома “На Калініна” і магазіна “Верас”.
У цяперашні час на тэрыторыях устаноў і арганізацый аднаўляецца знешні выгляд агароджаў. Да канца красавіка з жыхарамі райцэнтра, якія пражываюць у прыватным сектары, будуць праведзены гутаркі па прыцягненні іх да рамонту і пафарбоўкі плотаў і агароджаў вакол уласных сядзіб.

Трэба памятаць, што прыгажосць і ўтульнасць нашага горада можна стварыць толькі тады, калі ў гэтым будуць задзейнічаны ўсе яго насельнікі.

Вікторыя ДАБРАЛОВІЧ.
Фота аўтара
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00