Суббота, 5 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Шэрагі работнікаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”...
17 августа

Шэрагі работнікаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” папоўнілі адразу некалькі маладых спецыялістаў

У гэтым годзе шэрагі работнікаў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” папоўнілі адразу некалькі маладых спецыялістаў. Зараз кожны з іх уносіць св­ой уклад ва ўборку ўраджаю.

За захаваннем тэхнікі бяспекі і тэхналогіі ўборкі збожжа сочыць галоўны аграном Дзмітрый КОТКА, выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай Дзмітрый марыў даўно, тым больш, што брат таксама працуе аграномам. Зараз, калі жніво ў самым разгары, працоўны дзень Дзмітрыя Канстанцінавіча можа прадаўжацца дапазна, але гэта не палохае маладога спецыяліста. Дзмітрый не шкадуе, што абраў для сябе такую спецыяльнасць, дый уражанні ад першага працоўнага месца выклікаюць толькі станоўчыя эмоцыі.

Кожны дзень з самай раніцы да глыбокага вечара на камбайне КЗС-1218 «ПАЛЕССЕ GS12» працуе малады механізатар Ілья ШУТАЎ. Пасля заканчэння школы хлопец вучыўся ў ліцэі № 9 г. Магілёва на муляра-бетоншчыка, але лёс прывёў яго ў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. У таварыстве, дарэчы, шмат гадоў працуе і яго бацька – Анатоль ШУТАЎ. Праца ў маладога спецыяліста няпростая, але пасля доўгага працоўнага дня ў Ільі знаходзіцца яшчэ час на дапамогу бацькам па вядзенні дамашняй гаспадаркі.
­Малады механізатар трэці сезон шчыруе на ўборачнай. Паводле яго слоў, у сярэднім за дзень ён намалочвае па 30 тон і больш збожжа.

Падлікі намалочанага і перавезенага зерня, а затым налічэнне заработнай платы праходзіць праз рукі маладога эканаміста Юліі АКУШЭВІЧ. У Бялынічы яна трапіла па размеркаванні пасля заканчэння эканамічнага факультэта БДСГА. Малады эканаміст разумее, што першае працоўнае месца – справа сур’ёзная, таму да выканання сваіх працоўных абавязкаў падыходзіць уважліва.

– Вядома, спачатку цяжка на любой працы. І мой выпадак не выключэнне. Але з цягам часу ўсяму навучуся, – падзялілася ўражаннямі Юлія.

Абслугоўваннем транспарту сельгаставарыства займаецца начальнік аўтатранспарту і мехатрада Цімафей ВЛАДЫКА. Для яго гэта таксама першае рабочае месца. Любоў да тэхнікі і працы перайшла да Цімафея ад бацькі, які доўгі час шчыраваў у ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Таму пасля тэрміновай службы ў войску хлопец вырашыў уладкавацца на працу ў гэтую ж арганізацыю.

– Маладыя спецыялісты, якія сёлета прыйшлі да нас на працу, усе розныя. У кожнага з іх свая спецыфіка прафесійнай дзейнасці. Але ўсіх іх аб’ядноўвае агульная мэта – зрабіць свае першыя крокі ў сельскай гаспадарцы, набрацца вопыту і прафесійна расці далей, – пракаментавала намеснік дырэктара ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” па ідэалагічнай рабоце Вольга НІКАЛАЕНКА.

Марыя ШУТ.
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00