, 26 июля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
6 апреля

З геаграфіяй на “ты”

    Сучасная геаграфія ўяўляе сабой комплексную дысцыпліну, якая спалучае шэраг навук, якпрыродазнаўчых, так і грамадскіх. Дэталёва распавесці пра  гэта  можа адзінаццацікласнік Галоўчынскай СШ  Аляксей  МАТВЕЕЎ,  які  некалькі  гадоў  запар  найбольшую  ўвагу  надае  менавіта гэтаму школьнага прадмету. І даволі паспяхова – у бягучым навучальным годзе ён быў адзначаны заахвочвальным водгукам за чацвёртае месца на абласным этапе прадметнай алімпіяды па геаграфіі.
    Аляксею не хапіла літаральна аднаго кроку, каб стаць прызёрам алімпіяды. Але і гэта дасягненне школьнік і яго настаўніца Ганна ХРУШЧОВА лічаць паспяховым, бо сапернікамі нашага земляка былі пераважна ліцэісты і вучні профільных класаў гарадскіх школ. А заданні выходзілі за рамкі школьнай праграмы і ўключалі не толькі тэарэтычную і мультымедыйную часткі (праца з картамі і кліматаграмамі, распазнаванне геаграфічных аб’ектаў і г. д.), але і матэматычныя разлікі, якія можна прымяніць на практыцы. Напрыклад, было неабходна зрабіць мадэль інжынернай і сацыяльнай інфраструктуры новага мікрараёна горада, абгрунтаваць будаўніцтва той ці іншай колькасці бальніц, дзіцячых садкоў, школ і магазінаў, а таксама разлiчыць патрэбныя для гэтага рэсурсы.
    Але падобныя заданні не паставілі Аляксея Матвеева ў тупік, бо вучань старанна рыхтаваўся да алімпіяды. Як прызнаецца хлопец, ён найбольш схільны да дакладных навук. Акрамя геаграфіі Аляксей раней займаў прызавыя месцы таксама на раённай алімпіядзе па матэматыцы. Хоць, як адзначае Ганна Хрушчова, дасягнуць лепшых вынікаў яму часам перашкаджае паспешлівасць.
    Аднак такая актыўнасць дапамагае Аляксею праявіць сябе ў іншых сферах – ён любіць гуляць у футбол, плаваць, з’яўляецца ўдзельнікам гуртка па мотаспорце, захапляецца маляваннем графіці.
    З будучай прафесіяй адзінаццацікласнік ужо вызначыўся – збіраецца паступаць на факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Таму глыбокія веды і трывалыя навыкі, атрыманыя на ўроках геаграфіі, пры падрыхтоўцы і ўдзеле ў алімпіядах Аляксею Матвееву, безумоўна, яшчэ спатрэбяцца.
Поделиться:

Афиша и объявления

6 июля
10 июля 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится прямая линия заместителя председателя Комитета государственного контроля Могилевской...
25 июня
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует что рабочий день с субботы 4 июля переносится на понедельник 6 июля 2026 года. Прием граждан...
24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00