Понедельник, 20 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У міні-кафэ райспажыўтаварыства “Руская тройка”...
12 апреля

У міні-кафэ райспажыўтаварыства “Руская тройка” пачалі выпякаць піцу

    Напрыканцы мінулага тыдня ў міні-кафэ райспажыўтаварыства “Руская тройка” пачалі выпякаць піцу.
    Як паведаміла журналісту раёнкі старшыня райста Тамара АДАМОВІЧ, перад гэтым у міні-кафэ быў праведзены касметычны рамонт, закуплены адмысловая печ для гатавання піцы, у асартыменце якой больш за дзесяць найменняў, сталы і скураныя канапы на тры дзясяткі пасадачных месц, тэлевізар… На ўсё патрачана 15 тысяч рублёў.
    Створана дастаткова ўтульная і прывабная атмасфера, у якой можна адзначаць, прыкладам, сямейныя ўрачыстасці, святы, цудоўна адпачыць. Думаецца, асабліва даспадобы абноўленае міні-кафэ прыйдзецца моладзі. Фактычна, гэта зроблена для яе, і кіраўніцтва райста разлічвае на ініцыятыўную “зваротную сувязь”­, якая не прымусіць сябе доўга чакаць.
    І бармены тут маладыя, прыгожыя, вельмі ўважлівыя – Крысціна АБДЫРАВА, якая мае вышэйшую адукацыю, і нядаўні выпускнік гандлёвага каледжа Юрый САЛАГУБ. Крысціна – бялынічанка, Юрый нарадзіўся ў адной з вёсак Магілёўскага раёна. Прыехаў працаваць у наш горад па размеркаванні. У райста юнака сустрэлі добра, забяспечылі і жыллём.


    Юрый задаволены такім жыццёвым раскладам.
    Звяртае на сябе ўвагу і насычанасць міні-бара “Руская тройка” харчовай прадукцыяй, напіткамі, марожаным…
    Праўленне райспажыўтаварыства зрабіла і яшчэ адзін крок насустрач патэнцыяльным пакупнікам: піцуможна заказаць з бясплатнай дастаўкай на дом.
    Для гатавання піц выкарыстоўваюцца толькі свежыя і карысныя прадукты. А маладыя, прыгожыя бармены, якія любяць сваю працу, могуць дагадзіць самым разнастайным і патрабавальным густам.
    Калектыў міні-кафэ “Руская тройка” спадзяецца, што смак прыгатаванай тут піцы зробіць бялынічан пастаяннымі кліентамі.
Прыемнага апетыту!

­
Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00