, 26 июля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
8 июня

Бяспечныя ўмовы працы

Адным з галоўных фактараў, што ўплываюць на прафесійныя дасягненні той ці іншай арганізацыі, з’яўляецца забеспячэнне бяспечных умоў працы
Паказчыкі дзейнасці гавораць самі за сябе. З 2010 года ў лясгасе не было зарэгістравана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму. Па выніках мінулага года арганізацыя заняла першае месца па ахове працы ў раёне, а таксама стала лепшай у гэтай сферы сярод лясгасаў у Магілёўскай вобласці і ў рэспубліцы.
– Бяспечнай працы нашых работнікаў надаецца сапраўды вялікая ўвага, і гэта пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі дырэктара лясгаса Юрыя ЗАБЛОЦКАГА, – распавядае інжынер па ахове працы Святлана КУЗНЯЦОВА. – Толькі за мінулы год на мадэрнізацыю, паляпшэнне працоўных умоў і мерапрыемствы па ахове працы было выдаткавана 2370,7 тыс. рублёў. Працаўнікі лясгаса забяспечаны сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны, медыкаментамі і рэпелентамі. Тыя, хто працуюць у складаных умовах, атрымліваюць дадатковую грашовую кампенсацыю. Прымяняецца і іншае матэрыяльнае стымуляванне работнікаў. Калі працаўнік за год ніводнага разу не быў на бальнічным, ён атрымлівае грашовую прэмію. Заахвочваем і тых, хто не курыць, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця.­
Вядзецца ў лясгасе работа і па паляпшэнні ўмоў працы. Структурныя падраздзяленні маюць санітарна-бытавыя памяшканні, абсталяваны пакоі для адпачынку і прыёму ежы. На станцыі пагрузкі драўніны ўстаноўлена аглядальная пляцоўка, дзякуючы якой можна весці назіранне за рабочым працэсам і тым самым аператыўна прадухіляць небяспечныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць. Таксама паступова абнаўляецца парк спецтэхнікі. У мінулым годзе, напрыклад, набылі два “Харвестары”, дзякуючы якім зменшылася ручная праца людзей, занятых на лесасеках. У цэху па перапрацоўцы драўніны з’явілася новае высокатэхналагічнае абсталяванне, што таксама паспрыяла як павелічэнню аб’ёму выпуску прадукцыі, так і павышэнню бяспечных умоў працы.
– Нашы спецыялісты, асабліва тыя, што выконваюць работы павышанай небяспечнасці, пастаянна павышаюць узровень прафесійнай падрыхтоўкі, – адзначае Святлана Кузняцова. – Штогод у арганізацыях лясной сферы на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях праводзяцца спаборніцтвы вальшчыкаў лесу. Такім чынам работнікі лясгаса не толькі павышаюць свой прафесіяналізм, але і самі паказваюць прыклад бяспечнага выканання працоўных абавязкаў.
­
Поделиться:

Афиша и объявления

6 июля
10 июля 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится прямая линия заместителя председателя Комитета государственного контроля Могилевской...
25 июня
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует что рабочий день с субботы 4 июля переносится на понедельник 6 июля 2026 года. Прием граждан...
24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00