Зямное і нябеснае з’ядналіся на Вішоўскай зямлі
![](/image.php?image=%2Fdata%2Fregion1024.jpg&width=200&height=185&cropratio=200%3A185)
Дзень 12 ліпеня, калі праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць апосталаў Хрыстовых Пятра і Паўла, для жыхароў аграгарадка Вішоў і навакольных вёсак стаў асаблівым. У адзінаццаты раз тут адбылося свята, якое ўвабрала ў сябе духоўнае і зямное, аб’яднала высокае мастацтва і шчырую працу, крок за крокам умацоўвае сувязь пакаленняў.
З раніцы ў царкве ў гонар апосталаў Пятра і Паўла, пабудаванай па ініцыятыве кіраўніцтва СВК “Калгас “Радзіма”, адбылося ўрачыстае, юбілейнае, набажэнства з удзелам архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія. Падчас службы праваслаўныя духоўнікі правялі абрад асвячэння вады, якую пасля маглі набраць для сябе ўсе жадаючыя.
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_3.jpg)
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_4.jpg)
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Міхайлавіч выказаў ветэранам працы СВК “Калгас “Радзіма” і далучаных да яго гаспадарак.
Цёпла павіншавалі ўсіх прысутных з духоўным і грамадскім святамі намеснік губернатара Андрэй КУНЦЭВІЧ і старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, настаяцель Петрапаўлаўскай царквы айцец Павел.
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_1.jpg)
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_2.jpg)
Яшчэ адным акцэнтам свята з’яўляецца адраджэнне народных традыцый. Загадчыца музея гаспадаркі Наталля ПІКАС аднаўляе выпяканне дамашняга хлеба па рэцэптах, якія захаваліся на Вішоўшчыне. Гэтым хлебам, выпечаным Наталляй Уладзіміраўнай з мукі, вырашчанай на палях сельгаскааператыва, маглі пачаставацца ўсе госці свята.
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_5.jpg)
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_6.jpg)
Ад імя ўсіх дзяцей аграгарадка выступіла прадстаўніца мнагадзетнай сям’і Варвара КАЛАКУСТАВА, якая падзякавала Аляксандру Лапацентаву і праўленню СВК “Калгас “Радзіма” за клопат і ўвагу да юнага пакалення.
Артысты Вішоўскага СЦК і ВЧ і раённага Цэнтра культуры парадавалі працаўнікоў сельгаспрадпрыемства прыгожымі творчымі нумарамі, а фінальным этапам урачыстасцяў стаў традыцыйны феерверк і выступленне вакальнай групы “Чысты голас”.
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_7.jpg)
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_8.jpg)
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_9.jpg)
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_10.jpg)
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_11.jpg)
![](/i/2018/zymnoe_i_nybesnae_12.jpg)