, 28 июля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Маладосць і вопыт як зарука працоўных поспехаў
28 июля

Маладосць і вопыт як зарука працоўных поспехаў

Кожная ўборачная кампанія для аграрыяў – гэта своеасаблівая праверка на трываласць. Нягледзячы на асабістыя абставіны ці кліматычныя ўмовы, задача іх – убраць хлеб і не страціць ні зернятка, бо кожнае з іх складае вялікі каравай. Аб тым, як пачалася ўборачная кампанія ў ААТ “Аграсэрвіс”, карэспандэнт раён­кі даведалася непасрэдна ад яе ўдзельнікаў.
­ У сельскагаспадарчай вытворчасці вельмі важна пераемнасць пакаленняў. Зямля патрабуе да сябе асаблівых адносін, тады яна дасць добры ўраджай. Навучыць працаваць на ёй маладых спецыялістаў могуць толькі вопытныя аграрыі. Карэспандэнт раёнкі паразмаўляла з адным з прадстаўнікоў старэйшага пакалення, які вось ужо 15 гадоў працуе ў ААТ “Аграсэрвіс”. За рулём зернеўборачнага камбайна Мікалай ШАРАХОЎСКІ адчувае сябе як вопытны капітан: галоўнае, ведаць курс і рэагаваць на змену сітуацыі:
– Надвор’е зараз перашкаджае ўборцы, дождж так і спрабуе выгнаць работнікаў з палёў, але мы не з палахлівых, – распавядае Мікалай Мікалаевіч. – Віды на распачатую кампанію маю звычайныя: працаваць у поўную сілу, каб захаваць той ураждай, што мы маем.

Зараз, па словах г­алоўнага агранома гаспадаркі Анастасіі СТАРАВОЙТАВАЙ, з 360 га рапсу ўбрана каля 330. Сярэдняя ўраджайнасць складае 7,5 ц/га.
Непадалёку ад мехдвара гаспадаркі, што ў аг. Іскра, на полі працуе прадстаўнік малодшага пакалення Мікалай ФІЛІПЕНКА. Ён нават не малады спецыяліст – толькі скончыў першы курс інжынернага факультэта БДСГА. Напрацягу месяца праходзіў практыку ў сельгаставарыстве, а потым вырашыў застацца яшчэ і да канца ўборачнай кампаніі.
– Дагэтуль вучыўся ў Бялыніцкім ліцэі №17 па спецыяльнасці трактарыст-машыніст і ў Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы імя К. Арлоўскага па спецыяльнасці тэхнік-механік, – распавядае Мікалай. – Таму з тэхнікай на “ты”, бо інтарэс да яе прачнуўся яшчэ ў раннім дзяцінстве.
­
Папярэднія два гады малады чалавек ужо ўдзельнічаў ва ўборачнай у якасці памочніка камбайнера. Сёлета сам сеў за руль. Тэхніка пакуль што не падводзіць, але, калі што здарыцца, Мікалай ведае, як з ёй справіцца самастойна, калі паломка невялікая. Гэта эканоміць час, які на жніве амаль што на вагу золата.
– Мне здаецца, ад камбайнера больш за ўсё залежыць паспяховае завяршэнне ўборкі, – падкрэслівае Мікалай падчас нашай размовы. – Ад таго, як ён кантралюе сітуацыю ў полі, глядзіць за тэхнікай і ўкладвае сілы, залежыць вынік яго працы. Гэта, канечне, і вялікая штодзённая адказнасць.
А на пытанне, якія чаканні мае малады камбайнер наконт жніва, той з усмешкай адказвае:
– Хочацца перасягнуць тысячны рубеж.
Аб тым, што адзін у полі не воін, Мікалай не забывае. Старэйшыя і больш вопытныя таварышы заўсёды гатовы яму дапамагчы. І ў такой пераемнасці пакаленняў – іх сіла.
Алена БЫКАВА.
­
Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00