Суббота, 18 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У СВК “Калгас “Радзіма” прайшло традыцыйнае...
1 августа

У СВК “Калгас “Радзіма” прайшло традыцыйнае свята “Зажынкі”

­У мінулую пятніцу ў СВК “Калгас “Радзіма” прайшло традыцыйнае свята “Зажынкі”.
Яно дало старт чарговаму ўборачнаму сезону, хоць папярэдне, спаборнічаючы з прыродай, хлебаробы гаспадаркі літаральна на адным дыханні ўбралі азімы рапс, намалаціўшы масланасення яго больш за паўтары тысячы тон пры ўраджайнасці 36,7 цэнтнера з гектара. На гэта звярнуў увагу на свяце старшыня гаспадаркі Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, назваўшы намалот і ўраджайнасць рапсу рэкорднымі для калгаса. Ён сардэчна падзякаваў усім членам уборачных экіпажаў за ­іх руплівасць, старанную працу і выказаў упэўненасць, што хлебаробы супрацьпаставяць капрызам надвор’я свой вопыт, прафесіяналізм, майстэрства.

– Пра вагу нашага сёлетняга хлебнага караваю пакуль нічога гаварыць не будзем, – сказаў Аляксандр Лапацентаў. – Вынікі падвядзём на нашых “Дажынках”, у нашым амфітэатры. У складзе гаспадаркі зараз захоўваецца яшчэ тысяча тон зерня з 21 з паловай тысячы мінулагодняга ўраджаю. Збожжа, прапушчанае праз жывёлагадоўчую галіну, – і наш бюджэт, і нашы грошы, і наш дастатак. Таму галоўная задача – убраць да апошняга зернятка з усяго, што вырасцілі. А жніво ніколі лёгкім не бывае. Хлеб заўсёды дастаецца цяжка.
­
Па даўняй традыцыі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Вішоўскага СЦКіВЧ падтрымалі 12 камбайнавых экіпажаў СВК “Калгас “Радзіма” фальклорна-этнаграфічнай абрадавай праграмай, падчас якой Аляксандру Лапацентаву былі ўручаны хлебны каравай, выпечаны з мукі ўраджаю мінулага года, і жытнёвы сноп з зярняткамі, што вырашчаныя сёлета. Такія ж снапы атрымалі і ўсе экіпажы камбайнаў.
Святар Петрапаўлаўскай царквы а.Павел, прамовіўшы спецыяльную зажынкавую малітву, акрапіў камбайнераў, уборачную тэхніку пасвяцонай вадой і блаславіў хлебаробаў на спорную жнівеньскую працу.
Пасля “Зажынак” уборачныя агрэгаты, тэхніка для адвозкі збожжа новага ўраджаю ўражваючай калонай рушыла на 70-гектарнае пшанічнае поле, што каля вёскі Лічынка. 
­
­ Масавая ўборка вырашчанага сёлета ўраджаю хлеба ў СВК “Калгас “Радзіма” пачалася.
Чакаем першых “тысячнікаў”!..

 

­
­ Поделиться:

Афиша и объявления

14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
2 апреля
­­Белыничскому району газоснабжения (г.Белыничи, ул.Строителей, 1) требуется на постоянную работу слесарь по обслуживанию и ремонту наружных газопроводов...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00