6 августа
Першых «тысячнікаў» вітаюць у Вішове

Першыя «тысячнікі» СВК «Калгас «Радзіма» і Бялыніччыны (справа налева) Валянцін Якушаў, Мікалай Дарэчкін, Віктар ВАСІЛЬЕЎ, Юрый ЗАЙЦАЎ, Ігар ШЧОЛУХАЎ, Васіль ЛЯНЬКОЎ, Аляксандр МІТКЕВІЧ і Уладзімір СТАРАВОЙТАЎ.
Чатыры экіпажы камбайнаў «Нью Холланд» СВК« Калгас «Радзіма» першымі ў раёне запісалі на свае асабістыя рахункі па тысячы тон намалочанага збожжа. Дружныя тандэмы, якія склаліся шмат сезонаў таму назад, пачуццё локця і сяброўская ўзаемападтрымка, – вось галоўныя складнікі іх працоўных дасягненняў.

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі Мікалай ДАРЭЧКІН і яго памочнік Валянцін ЯКУШАЎ у чацвер намалацілі 1015,9 тоны зерня і сталі першымі ў раёне і трэцімі ў вобласці, хто перасягнуў тысячны рубеж з пачатку жніва 2018 года.



Гэты рубеж па намалоце зерня пераадолелі яшчэ тры экіпажы СВК «Калгас «Радзіма».
Поделиться: