Суббота, 5 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Для бялынічан і гасцей горада працуе гандлёвая...
9 августа

Для бялынічан і гасцей горада працуе гандлёвая кропка райспажыўтаварыства «Прывітанне, школа!»

З пачатку жніўня бацькі і вучні пачынаюць актыўную падрыхтоўку да новага навучальнага года. Сіл і цярпення гэты занятак патрабуе нямала. Акрамя гэтага, з сямейнага бюджэту трэба выдаткаваць пэўную суму грошай, ды распарадзіцца імі трэба так, каб не толькі дзіця было задаволена пакупкамі, але і бацькоў эканомія парадавала.
Ужо некалькі дзён для бялынічан і гасцей горада працуе гандлёвая кропка райспажыўтаварыства « Прывітанне, школа!». Яна па традыцыі размясцілася непадалёку ад магазіна « Тавары для дзяцей», і набыць там можна ўсё неабходнае да новага навучальнага года. Шырокі асартымент канцылярскіх тавараў, зменнага і спартыўнага абутку, школьнай формы для хлопчыкаў і дзяўчынак дазваляе бацькам зрабіць выбар. Па словах прадаўца Крысціны КОЗЫРАВАЙ, цэны на школьныя прыналежнасці ў іх даволі прымальныя.

­
– Збіраем дваіх дзяцей у школу, – кажа Аляксей БОНДАР. – Усёй сям’ёй завіталі ў гандлёвую кропку. Зараз набываем неабходныя канцылярскія прыналежнасці, у планах яшчэ застаюцца абутак і, часткова, элементы школьнага адзення.
Купіць усё неабходнае для школьнікаў і дзетак, якія ходзяць у дзіцячы садзік, можна і ў магазіне « Тавары для дзяцей».
– Да сезона школьных закупак падрыхтаваліся грунтоўна, – распавядае прадавец 6 разрада Ганна КРУПЕНІК.
– Прапаноўваем увесь спектр тавараў: ад ручак і алоўкаў да школьных камплектаў і кашуль, ёсць у нас таксама рукзакі і абутак. Мінімальны набор прадметаў для першакласніка можа каштаваць ад 150 рублёў. Школьная форма ў нашым магазіне знаходзіцца ў цэнавым дыяпазоне ад 20 да 80 рублёў.
Карэспандэнт райгазеты пагутарыла з пакупнікамі, якія збіраюць сваіх дзетак у школы і дзіцячыя садкі, каб даведацца, што ў першую чаргу яны набываюць.
– Збіраю сына ў сёмы клас, – кажа Ірына КАЛОШЫЧ. – Зараз выбралі новы рукзак. Не вельмі танны, але спадзяёмся, што ён доўга праслужыць. Улічваючы тое, што многія неабходныя рэчы засталіся з мінулага навучальнага года, плануем абнавіць іх на суму каля 150 рублёў. У пералік уваходзіць адзенне, абутак, канцтавары.
– Сёлета адпраўляю дачушку ў 1 клас, а сын пойдзе ўпершыню ў дзіцячы садзік, – распавядае Віта КАЗЛОЎСКАЯ. – Спісы прыналежнасцяў, якія могуць ім спатрэбіцца, пакуль не выдалі. Планую набыць новае адзенне для абодвух. Напэўна, для сваёй першакласніцы куплю больш, чым планавала: ёй неабходна школьная форма ў некалькі­х варыянтах. Прыгледзела ўжо спаднічку, сукенку і пінжак. Заўсёды звяртаю ўвагу на якасць тавараў. Айчыннай вытворчасці, здаецца, нават больш якасныя, чым замежныя. Хочацца, каб для дзяцей яны былі зручныя і доўга іх радавалі.

Алена БЫКАВА,
Фота аўтара.

 

­
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00