Среда, 14 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На ніве выхавання любові да малой радзімы
19 сентября

На ніве выхавання любові да малой радзімы

­­

На мэтавай пляцоўцы Бялыніцкага раёна па развіцці вопыту работы па выхаванні патрыятызму і любові да малой радзімы ў насельніцтва прайшоў семінар з удзелам ідэалагічных работнікаў шасці раёнаў Магілёўскай вобласці.
Стажыроўка пачалася з наведання ясляў-садзіка № 2, у якім у шасці ўзроставых групах выхоўваюцца 120 дзяцей. Як адзначыла загадчыца ўстановы Ала ВЯРШЫЛА, педагогі праводзяць пастаянную работу па фарміраванні ў выхаванцаў уяўленняў пра Беларусь, яе традыцыі і святы, і тым самым закладваюць асновы для нацыянальнай самасвядомасці. Праз сумесную дзейнасць па лініі педагог-дзіця-бацькі метадычная скарбонка ўстановы папаўняецца рознымі дапаможнікамі для работы з дзецьмі ў гэтым напрамку. Пачуццё Радзімы абуджаецца ў маленькага чалавечыка са станоўчых адносін да сям’і, самых блізкіх людзей – маці і бацькі, бабулі і дзядулі. Для ўмацавання гэтай сувязі бацькі складаюць для сваіх дзяцей сямейныя радаводы.
Педагогі і маленькія выхаванцы парадавалі гасцей цікавым канцэртам, песнямі і вершамі на беларускай мове. Дарэчы, кожны тыдзень па пятніцах арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўсіх групах ажыццяўляецца менавіта на роднай мове.
Аб фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага можна скласці ўяўленне, літаральна пераступіўшы парог школы. Пра гэту кожнадзённую карпатлівую працу распавядаюць розныя тэматычныя матэрыялы, размешчаныя ў фае на стэндзе “Выхаванне патрыятызму, любві да малой радзімы”.
Як адзначыла дырэктар школы Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ, для кожнага чалавека радзіма пачынаецца з любові да той зямлі, на якой нарадзіўся і жывеш. Але проста любіць родную зямлю недастаткова, неабходна ведаць гісторыю, культуру, славутасці, запаветныя куточкі, знакамітых землякоў. У вучняў павінна развівацца пачуццё нацыянальнага гонару за сваю малую радзіму. Таму адной з галоўных задач педагогаў школы з’яўляецца выхаванне грамадзяніна, які любіць і ведае свой горад і край, а таксама ўсё, што з імі звязана. Прычым, вучні не проста атрымліваюць ад настаўнікаў голыя тэарэтычныя веды, яны актыўна ўключаны ў выхаваўча-адукацыйны працэс: кожны год іх творчыя і даследчыя работы, вершы перамагаюць у розных конкурсах, дзеці і педагогі ставяць п’есы, ствараюць радаводы, вывучаюць народныя танцы і ўдзельнічаюць у традыцыйных святах…
Стажоры асабіста змаглі пераканацца, што ў гэтым напрамку сапраўды робіцца вельмі шмат. Яны наведалі гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-краязнаўчы музеі, кабінет-імправізацыю “Вясковая школка пачатку ХХ стагоддзя”, папрысутнічалі на адкрытым уроку-падарожжы ў мінулае Бялыніччыны.
– Выразна прасочваецца, што ў сістэме адукацыі раёна пабудаваны якасны працэс выхавання пачуцця любові да малой радзімы, пачынаючы ад дашкольнікаў і заканчваючы старшакласнікамі, – адзначыла начальнік упраўлення па рабоце са СМІ і маладзёжнай палітыкі аблвыканкама Алена ДЗІВАКОВА. – Педагогі праводзяць сур’ёзную работу. І вельмі важна, што дзецям падабаюцца гэтыя формы і метады ўключэння ў выхаваўчы працэс. Таксама вельмі паказальна, што вучні выдатна валодаюць беларускай мовай у школе з рускай мовай навучання. У чарговы раз пераканалася: у Бялынічах ёсць усе неабходныя складнікі для правядзення тут Дня беларускага пісьменства. Гэта і багатыя літаратурныя традыцыі, і сённяшняя трывалая база, і гарманічная повязь сучаснасці з мінуўшчынай.
Пасля наведвання ўстаноў адукацыі ідэалагічныя работнікі Магілёўшчыны накіраваліся ў раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, дзе пазнаёміліся з работай яго калектыву і прадстаўленай карціннай экспазіцыяй.
У цэнтральнай раённай бібліятэцы госці даведаліся аб тых краязнаўчых рэсурсах, якія калектыў ДУК “Бялыніцкая цэнтральная бібліятэчная сетка” выкарыстоўвае ў рабоце па грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва.
У прэс-цэнтры “Зары над Друццю” ішла размова аб ролі сродкаў масавай інфармацыі і асабіста калектыву раённай газеты ў грамадзянскім выхаванні чытачоў, фарміраванні ў іх любові да Радзімы і павагі да свайго гістарычнага мінулага.
На прыкладзе Цяхцінскага доследна-вытворчага лясніцтва была прадэманстравана праведзеная работа па добраўпарадкаванні малой радзімы.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота аўтара

­
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00