Понедельник, 8 сентября 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Спявалі, танцавалі і блінамі частавалі…
13 марта

Спявалі, танцавалі і блінамі частавалі…

Кожнага, хто застаўся верны традыцыям і прыняў удзел у масленічных гуляннях, якія прайшлі ў суботу на пляцоўцоўках каля кінатэатра “Зорка” ў райцэнтры і каля Алеі Славы ў аграгарадку Вішоў.
Праграмы свята былі насычаныя і разнастайныя. Бялынічане, напрыклад, маглі паўдзельнічаць у бяспройгрышных латарэях, якія падрыхтавалі прадстаўнікі раённага мастацкага музея і бібліятэкі. У апошніх, дарэчы, можна было пачаставацца карысным  фітачаем і блінамі з мёдам.

Дзеці знайшлі сабе забавы па душы на гульнявой пляцоўцы МЦ “Ветразь”, а таксама з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі РАНС “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Ратавальнікі прапаноўвалі ім прымерыць баявую форму, далі магчымасць паглядзець знутры пажарную машыну, паказвалі як карыстацца вогнетушыцелем, адпрацоўвалі алгарытм вызаву пажарных.
Работнікі ФАКу “Друць” далі магчымасць удзельнікам свята спаборнічаць у дартсе і падыманні гіры.
Падсілкавацца можна было ў гандлёвым пункце райспажыўтаварыства, дзе пакупнікам прапаноўвалі гарачыя піражкі, шашлыкі і, вядома ж, бліны. Таксама быў арганізаваны продаж хлебабулачнай і кандытарскай прадукцыі аддзела прамысловасці райста.
Па старой традыцыі кульмінацыяй гулянняў стала спальванне чучала Масленіцы. Работнікі РЦК арганізавалі для гасцей свята цікавы канцэрт з песнямі, танцамі і гульнямі.
Конкурсамі, песнямі і карагодамі праводзілі зіму ў аграгарадку Вішоў. Жыхары і прыезджыя госці яго мелі магчымасць праверыць свае сілы ў армрэслінгу, падымання гіры, перацягванні каната і іншых выпрабаваннях на прызы СВК “Калгас “Радзіма”. Пачастункі ў выглядзе гарачага чая, бліноў з масліцам, бутэрбродаў і юшкі прапаноўвалі бясплатна ўдзельнікам мерапрыемства працаўнікі сталовай сельгаспрадпрыемства.
Таксама ўсе жадаючыя маглі пакатацца на святочна ўпрагожаных павозках і паўдзельначаць у тэатральным прадстаўленні, арганізаваным работнікамі Вішоўскага СЦК і ВЧ.
У самы разгар свята над аграгарадком праляцеў клін дзікіх гусей, якія вярталіс­я з выраю. А гэта значыць – хутка вясна!
­

Марыя ШУТ,
mariya-shut@mail.ru

Фота аўтара і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК

­
Поделиться:

Афиша и объявления

5 сентября
18 сентября 2025 года с 9.00 до 12.00 на территории Могилевской области будет проводиться проверка системы оповещения с включением электросирен.
28 августа
В целях профилактики производственного травматизма, соблюдения требований законодательства об охране труда в организациях, выполняющих лесосечные работы...
22 августа
26 августа 2025 г. с 14.00 до 16.00 тематическую «прямую телефонную линию» на тему «Порядок ввоза товаров для личного пользования при переселении на постоянное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00