, 19 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Традыцыйнае свята “Засеўкі” адбылося ў СВК...
9 апреля

Традыцыйнае свята “Засеўкі” адбылося ў СВК “Калгас “Радзіма”

­У гэтай гаспадарцы, як вядома, традыцыі захоўваюць і актыўна ўкараняюць у жыццё, тым самым мацуючы духоўную сувязь хлебаробаў і зямлі, на якой яны жывуць і працуюць. Таму перад пачаткам вясенне-палявых работ бягучага года настаяцель Вішоўскай праваслаўнай царквы ў гонар апосталаў Пятра і Паўла айцец Павел правёў абрад  асвячэння тэхнікі сельгаспрадпрыемства, якая будзе задзейнічана ў пасяўной кампаніі. Але трэба аддаць належнае і самім механізатарам, якія яшчэ  да пачатку сезона забяспечылі стопрацэнтную гатоўнасць сельгастэхнікі і агрэгатаў.
Па словах галоўнага агранома гаспадаркі Аляксандра ЛЕЙБУЦІНА, сёлета ў СВК “Калгас “Радзіма” плануецца засеяць больш за 4 тысячы гектараў раллі. Зерневыя і зернебабовыя культуры зоймуць 1800 га, з іх 300 га выдзелены пад вырошчванне кукурузы на зерне. 1700 гектараў адведзены пад вырошчванне кукурузы на сілас і яшчэ 500 – пад аднагадовыя травы, якія таксама пойдуць на кармы жывёле.

Словы на добры шлях сейбітам выказалі старшыня гаспадаркі Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ і духоўнай падтрымкі – айцец Павел. А самадзейныя артысты Вішоўскага СЦК і ВЧ парадавалі хлебаробаў традыцыйнымі вясновымі песнямі.
Права сыпануць на полі першыя зярняты было прадастаўлена механізатарам Юрыю ПЕТУШКОВУ, Міхаілу КУЛЯШОВУ і старшыні ветэранскай арганізацыі сельгаскааператыва Мікалаю СЕЛІВОНЧЫКУ. Услед за імі сваю працу распачалі магутныя пасяўныя агрэгаты, якімі кіравалі Ігар ШЧОЛУХАЎ і Міхаіл Куляшоў.
Усяго ў бягучай пасяўной кампаніі задзейнічаны 4 такія агрэгаты, а таксама дзве сеялкі дакладнага высеву для кукурузы на зерне і яшчэ 4 пасяўныя агрэгаты будуць высяваць гэту культуру на сілас. Дакладнасць і арганізаванасць, з якой мясцовыя аграрыі распачалі працу, а таксама блаславенне з нябёсаў дазволяць правесці сёлетнюю пасяўную кампанію якасна і без збояў. Як і ўсе папярэднія.

­
­
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

 

­ Поделиться:

Афиша и объявления

14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
2 апреля
­­Белыничскому району газоснабжения (г.Белыничи, ул.Строителей, 1) требуется на постоянную работу слесарь по обслуживанию и ремонту наружных газопроводов...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00