, 19 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
9 апреля

Вучацца збіраць робатаў

Ва ўсіх установах адукацыі раёна для школьнікаў дзейнічаюць гурткі і аб’яднанні па інтарэсах самых розных кірункаў. А ў Галоўчынскай СШ у бягучым навучальным годзе з’явілася магчымасць займацца яшчэ і …робататэхнікай.
Гурток робататэхнікі дзейнічае на базе школы ад МЦ “Ветразь”. Аддзел па адукацыі райвыканкама закупіў для яго патрэб шэсць набораў канструктара Lego WeDo 2.0, займацца з якімі могуць вучні, пачынаючы з сямігадовага ўзросту, і адзін больш складаны канструктар Lego Mindstorms ER 3, які мае шэсць базавых канструкцый.
Заняткі з юнымі робататэхнікамі праводзіць настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Дзмітрый БУЛАНОВІЧ.
– Вучні спачатку збіраюць робатаў па ўзорах, а потым з дапамогай маленькіх электрарухавікоў робяць іх рухомымі, – гаворыць ён. – Рабяты складаюць праграмы на спецыяльным планшэце, і робаты ажываюць, пачынаюць рухацца. Яны з’яўляюцца аўтаномнымі – не звязаныя з планшэтам правадамі.

Такім чынам, школьнікі развіваюць свае ўменні як у канструяванні, так і ў праграмаванні. Яны сабралі смеццявоз, снегаход, цягач, змяю, багамола, дыназаўрыкаў…

­Наступным этапам з’яўляецца рэалізацыя праектаў, якім папярэднічае прагляд навучальнага відэа. Напрыклад, праект “Цяга” дапамагае вучням лепш зразумець, як дзейнічае трэці закон Ньютана. Акрамя фізікі, робататэхніка дазваляе рабятам засвойваць веды таксама па матэматыцы і біялогіі, вывучаць гэтыя прадметы ў гульнявой форме, дае ўяўленне аб механіцы і будаўніцтве – напрыклад, праз праекты “Трывалыя канструкцыі” і “Мост”.
Зараз выхаванцы гуртка складаюць робатазаваную платформу на базе Lego Mindstorms ER 3 і з задавальненнем дэманструюць магчымасці гэтага робата. Дзякуючы датчыкам дотыку, адле­гласці, гуку і іншым, робат-платформа ў час руху заўважае перашкоды, робіць павароты, распазнае колеры і рухаецца дакладна ўздоўж абазначанай лініі.
Дзмітрый Булановіч здымае відэаролікі  праектаў, якія рэалізуюць яго выхаванцы. Многія дасягненні юных робататэхнікаў іх бацькі і сябры могуць убачыць у групе “Головчинская средняя школа” ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ,
няштатны карэспандэнт
 “Зары над Друццю”.
Фота аўтара.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
2 апреля
­­Белыничскому району газоснабжения (г.Белыничи, ул.Строителей, 1) требуется на постоянную работу слесарь по обслуживанию и ремонту наружных газопроводов...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00