27 декабря
У чаканні Новага года

Святочны пераднавагодні канцэрт прайшоў у дзіцячай музычнай школе мастацтваў. У зале не было свабодных месцаў – мамы і таты, бабулі і дзядулі прыйшлі падтрымаць сваіх таленавітых дзетак.
Дзеці і педагогі падрыхтавалі канцэртную праграму, у якую ўвайшлі песні і танцы розных жанраў. Творы ў выкананні маленькіх артыстаў стваралі чароўную навагоднюю атмасферу.
Святочны канцэрт атрымаўся добрым, маляўнічым, яркім, з сюрпрызамі, цудамі і падарункамі.





Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.