Понедельник, 27 июля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
17 августа

Тысяча трэцяя!

У нядзелю на машынным двары СВК “Калгас “Радзіма” адбылося ўрачыстае ўшанаванне абсалютных лідараў сёлетняй уборачнай кампаніі.
Экіпаж камбайна “Нью Холланд” у складзе заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Мікалая ДАРЭЧКІНА і яго памочніка Канстанціна САЛАДУХІ перасягнуў трохтысячны рубеж па намалоце збожжа. Таксама некалькі экіпажаў зернеўборачных камбайнаў сельгаскааператыва і вадзіцелі аўтамабіляў сталі “тысячнікамі”.
Шчырыя словы віншаванняў усім хлебаробам адрасаваў старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА. Ён выканаў і ганаровую місію – уручыў лідарам жніва вымпелы, падзякі і грашовыя прэміі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Падзякаваў удзельнікам уборачнай і старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. У гутарцы з калектывам ён адзначыў, што важную ролю ў дасягненні рубяжа ў 3 тысячы тон адыграў новы камбайн, які сёлета першы сезон задзейнічаны ва ўборцы хлеба на палях гаспадаркі.
– Новы камбайн пакуль працуе ў эксперыментальных умовах, – дадаў старшыня сельгаскааператыва. – За гэты час мы ўсе ўпэўніліся, што па сваіх магчымасцях ён можа замяніць тры звычайныя. І ў сувязі з гэтым пераглядваем умовы працоўнага спаборніцтва для таго, каб усе ўдзельнікі жніва мелі роўныя магчымасці дастойна праявіць сябе ў працы.
Аляксандр Міхайлавіч уручыў грашовыя прэміі камбайнерам-“тысячнікам” Мікалаю і Артуру ЛЯНЕЎСКІМ, Івану АЎТУШЭНКУ і Сяргею ШАХРАЮ, вадзіцелям Міхаілу КАНЦАВОМУ і Сяргею ШАЛКОЎСКАМУ, якія перавезлі па тысячы тон збожжа новага ўраджаю.
Таксама старшыня сельгаскааператыва ўручыў прэміі механізатарам, занятым на прэсаванні саломы і транспарціроўцы збожжа на зернетаках.

­

Даведачна: На 17 жніўня ў СВК “Калгас “Радзіма” ўбрана больш за палову пасеяных плошчаў збожжавых культур. Намалот склаў больш за 12600 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 56 ц/га.

Святлана МАГІЛЕЎЧ­ЫК.
Фота аўтара.

­
Поделиться:

Афиша и объявления

6 июля
10 июля 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится прямая линия заместителя председателя Комитета государственного контроля Могилевской...
25 июня
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует что рабочий день с субботы 4 июля переносится на понедельник 6 июля 2026 года. Прием граждан...
24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00