Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Мара ўзрастае на прыватных “сотках”
30 октября

Мара ўзрастае на прыватных “сотках”

Старадаўняя і ўсім вядомая жыццёвая мудрасць гучыць так: мужчына павінен пабудаваць дом, вырасціць сына і пасадзіць дрэва.

Бялынічанін Сяргей ЛАПАЦЕНТАЎ паспяхова выканаў два першыя пункты, а трэці – нават з лішкам! На яго прыватным участку падрастае вялікі сад, а некаторы час таму Сяргей Мікалаевіч заклаў уласны гадавальнік. У ім ён эксперыментуе з саджанцамі яблынь папулярных гатункаў беларускай і замежнай селекцый.

– Увогуле, калі пералічыць аматараў садаводства ў нашым раёне, думаю, хопіць пальцаў адной рукі, – гаворыць Сяргей Лапацентаў. – Праца ў садзе даволі цяжкая, патрабуе нярэдка неадкладных дзеянняў і тады з уласным часам лічыцца не прыходзіцца. Каб атрымаўся добры вынік, трэба не адзін год быць “прывязаным” да сваёй працы.

Сяргей Мікалаевіч лічыць, што наша краіна з’яўляецца нядрэннай пляцоўкай для развіцця садаводчай галіны, тым больш, і дзяржавай для развіцця садаводства зроблена шмат. Уведзеныя ў дзеянне  праграма “Пладаводства” і “Дзяржаўная комплексная праграма развіцця бульбаводства, гароднінаводства і пладаводства” на 2011-2015 гг.” далі плодаагародніннай галіне нашай краіны другое жыццё. Зараз садоўніцтвам у роўнай ступені займаюцца як дзяржарганізацыі, так і прыватнікі. Але, каб справа мела пастаянны поспех, у сад трэба яшчэ і ўкладваць душу, упэўнены садоўнік.

Сам ён захапіўся вырошчваннем пладовых дрэў у дзяцінстве. Яго дзед Рыгор КАЗЛОЎСКІ жыў у Вялікай Машчаніцы, трымаў вялікі сад, разводзіў пчол. Ён і падахвоціў унука да сваёй справы, паказаў, як робяцца прышчэпкі пладовых дрэў, выконваць іншыя агратэхнічныя прыёмы.

Пасля заканчэння школы Сяргей Лапацентаў атрымаў профільную адукацыю ў Горацкай сельгасакадэміі, працаваў аграномам у гаспадарках Бялыніччыны.

У 2011 годзе, калі быў закладзены сад у аграгарадку Цяхцін, вырашыў паспрабаваць вырасціць штосьці падобнае на ўласных сотках. Галоўнай умовай, па якой выбіраў пладовыя дрэвы, стала іх зімаўстойлівасць і неўспрымальнасць да хвароб. Без хімапрацовак у садзе, лічыць, абысціся таксама нельга, можна толькі мінімальна знізіць іх колькасць.

Зараз на яго ўчастку выдатна растуць яблыні гатункаў беларускай селекцыі: “Алеся”, “Беларускае салодкае”, “Белы наліў”, “Цукерачка”, “Медавуха”, нядрэнна зарэкамендавалі сябе і замежныя “Глоба”, “Чэмпіён”, “Глостэр”, “Імрус”. Сёлета, напрыклад, інтэнсіўны сад даў больш за паўтары тоны сакавітай вітамі­ннай прадукцыі.

Для таго, каб садаводства прыносіла не толькі маральнае задавальненне, але і пастаянны прыбытак, патрабуецца час ад часу ўзнаўленне пладовых дрэў. З гэтай мэтай Сяргей Лапацентаў заклаў невялічкі гадавальнік.

– Прышчэпкі рабіў метадам акуліроўкі, – распавёў Сяргей Мікалаевіч. – Гэта адзін з самых эфектыўных спосабаў размнажэння пладовых дрэў. Для таго, каб вырасціць паўнавартасны саджанец з захаваннем усіх заяўленых якасцей гатунка, патрэбна адна толькі маленькая галінка з дарослага дрэва.

Хутка маладыя яблынькі зоймуць пастаяннае месца ў пладовым садзе, а лішкі сваіх “гадаванцаў” ён плануе рэалізаваць.

– Калі ёсць свой кавалак зямлі, то дрэвы, што вы пасадзіце на ёй, паслужаць для вас доўгатэрміновым капіталам, – упэўнены энтузіяст сваёй справы. – Закладзеная вамі “вітамінная” спадчына будзе прыносіць карысць дзецям і ўнукам доўгія гады.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

zara.by

­
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00