11 декабря
Ушанавалі памяць ахвяр нацызму

Прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, моладзь, актывісты РК ГА «БРСМ» наведалі помнік ахвяр фашысцкага генацыду, што на «яўрэйскіх» могілках у Бялынічах, якія былі расстраляныя 12 снежня 1941 года, і ўсклалі кветкі. Памяць нявінна загінулых мірных жыхароў ушанавалі хвілінай маўчання.



