Четверг, 15 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Пытанні вяскоўцаў не перарастаюць у праблемы
2 февраля

Пытанні вяскоўцаў не перарастаюць у праблемы

Жыццё аддаленых вёсак працякае ціха і раўнамерна. Усе вясковыя справы і навіны абмяркоўваюцца, звычайна, каля магазінаў. У вёсцы Замачулле Запольскага сельсавета гандлёвая кропка зусім невялічкая, працуе толькі праз дзень, але, між тым, з’яўляецца акумулятарам усіх вясковых падзей.

Прадавец магазіна Таццяна ГІНЕТАВА з’яўляецца па сумяшчальніцтве і старастай роднага населенага пункта.

– У нашай вёсцы засталося 12 жылых дамоў, але недахопу ў пакупніках пакуль не назіраецца, – гаворыць Таццяна Міхайлаўна. – У магазін завітваюць жыхары навакольных вёсак, тут працуе прыёмны пункт другаснай сыравіны, а ўвесь летне-асенні сезон закупляем ягады і грыбы ў насельніцтва. Ахвотных здаць дары лесу ў райста шмат – навокал
такія багатыя на іх месцы!

Вясковым старастам Таццяна Міхайлаўна стала некалькі гадоў таму, да гэтага абіралася дэпутатам сельскага Савета. Але, як лічыць, абавязкі старасты і дэпутата амаль поўнасцю капіруюць адзін адно. У любым выпадку, знаходзячыся пастаянна на віду, унікаючы ва ўсе аспекты жыцця сваіх аднавяскоўцаў, жанчыне лягчэй сарыентавацца ў пытаннях, якія хвалююць людзей, даць канкрэтную параду. Напрыклад, камусьці трэба пасекчы дровы, вось і ідуць з пытаннем да прадаўца. Яна абавязкова знойдзе «рабочую сілу». Ці вясной трэба прыбраць могілкі, а ў родных па важных прычынах не атрымліваецца прыехаць. Вось яны і тэлефануюць: дапамажы! Ну, як тут адмовіш?

Таццяна Гінетава цёпла адзываецца аб сваіх аднавяскоўцах, адзначае, што яны заўсёды ідуць насустрач, многія справы вырашаюць талакой. Калі трэба парадак на вуліцы навесці, не адмовяць.

– У аднаго з вяскоўцаў памерла жонка, дык суседзі яго ўзялі пад сваю апеку, – гаворыць стараста. – Дровы прыносяць, ваду, і ў магазін сходзяць. Ды ці мала ў вёсцы працаёмкіх спраў трэба перарабіць?

Не так даўно ў вясковым магазіне адбыўся пажар, гандлёвую кропку хацелі закрыць і замест яе пусціць аўтамагазін, але замачульцы адстаялі свайго прадаўца. Вёска складаецца з маленькіх пасёлкаў, пакуль дачакаешся тую аўталаўку…

– Зараз мяне берагуць, нават тавары дапамагаюць разгружаць , асабліва калі што цяжкае, – жартуе Таццяна Гінетава. – На бальнічным была, і то многія тэлефанавалі, спраўляліся пра маё здароўе, чакалі калі выйду на працу.

Другую частку рабочага тыдня Таццяна Міхайлаўна працуе ў магазіне вёскі Аксенькавічы. І там да яе звяртаюцца вяскоўцы.

– Для нас многа не трэба: спраўнае вулічнае асвятленне, расчышчаныя ад снегу дарогі, даступнасць да задавальнення асноўных бытавых патрэб…, – пералічвае стараста. – Многія пытанні вырашаюцца на ўзроўні сельсавета, за што вялікі дзякуй старшыні яго Святлане ВАЛЧКОВАЙ. Такіх выпадкаў, каб праблему трэба было вырашаць на раённым узроўні, падчас сваёй працы і не назірала. Жывучы ў маленькім населеным пункце, увагай мы не абдзелены.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

zara.by

­
Поделиться:

Афиша и объявления

15 мая
19 мая (понедельник) 2025 года с 10.30 до 11.30 председатель Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике...
21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00