Чыстая планета вачыма дзяцей

З 1 лютага стартуе рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку, арганізатарам якога выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Конкурс праводзіцца штогод з мэтай стымулявання творчай дзейнасці дзяцей, накіраванай на выхаванне ў іх беражлівых адносін да прыроды і фарміравання правільных экалагічных паводзін.
У ім могуць прымаць удзел выхаванцы дзіцячых садкоў і вучні пачатковых класаў устаноў адукацыі раёна ў дзвюх узроставых групах – ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў.
Творчае спаборніцтва пройдзе ў тры этапы – раённы, абласны і рэспубліканскі. Для ўдзелу ў першым неабходна да 19 лютага прадаставіць малюнкі ў аддзел адукацыі райвыканкама.
Па выніках першага этапа конкурсу, якія будуць падведзены да 23 лютага, пройдзе выстава ўсіх творчых работ удзельнікаў. Тры лепшыя, якія зоймуць прызавыя месцы, накіруюць для ўдзелу ў абласным этапе.
Аліна ЦЫГАНІЙ.