1 марта
Адкрыццё музея
У Бялыніцкім раённым аддзеле ўнутраных спраў адкрыўся музей гісторыі бялыніцкай міліцыі. Узначальвае яго ветэран праваахоўных органаў Аляксандр Смаруноў.
У ліку экспанатаў музея — фотаздымкі людзей у пагонах і дружыннікаў, якія не шкадавалі свайго жыцця пры затрымцы злачынцаў. Таксама наведвальнікі музея могуць азнаёміцца з фотаапаратурай экспертаў-крыміналістаў, спецыяльным апаратам для вымярэння хуткасці, друкарскай машынкай, міліцэйскай формай, якія выкарыстоўваліся шмат гадоў таму, і іншымі экспанатамі.