Пятница, 12 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - Дзеці – самае галоўнае багацце
9 марта

Дзеці – самае галоўнае багацце

У рамках творчага праекта «Жанчына. Маці. Гераіня», які рэалізуецца пры падтрымцы РА ГА «Беларускі саюз жанчын», працягваем распавядаць аб жыхарках Бялыніччыны, узнагароджаных ордэнам Маці.

Днямі карэспандэнт раённай газеты «Зара над Друццю» завітала ў госці да мнагадзетнай сям’і Зінаіды БУДКЕВІЧ-ЧАЙКОЎСКАЙ у вёску Малы Кудзін. Крыху больш за год таму ёй уручылі самую пачэсную ўзнагароду для жанчыны – ордэн Маці.

– У нашай сям’і нарадзілася пяцёра дзетак, – гаворыць Зінаіда Мікалаеўна. – Старэйшы, Аляксей, ужо самастойны, ён жыве і працуе ў Мінску, Аляксандр – другакурснік Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа, Віталь і Валодзя вучацца ў Кудзінскай БШ, а самай маленькай нашай пястушцы, доўгачаканай дачушцы Машы, споўнілася 2,5 года.

Мнагадзетная сям’я жыве ў доме, які выдзеліла ім ААТ «Бялынічы»; абодва бацькі працуюць у гаспадарцы. Муж Юрый – жывёлаводам, а Зінаіда да дэкрэтнага адпачынку рабіла аператарам машыннага даення. Сям’я трымае вялікую дапаможную гаспадарку – карову, свіней, трусоў.

– Дзеці заўсёды дапамагаюць у хатніх справах, не леняцца. Яны выдатна разумеюць, адкуль на стале з’яўляюцца малако, мяса, гародніна, – адзначае жанчына. – Валодзя і Віталік занятыя і пасля школы, яны наведваюць авіямадэльны гурток і аб’яднанні па інтарэсах у сельскім клубе. Вось і да свята 8 Сакавіка яны задзейнічаны ў мерапрыемстве.

Да звання «маці-гераіня» Зінаіда Мікалаеўна адносіцца з вялікай павагай. І зараз з хваляваннем у голасе ўспамінае момант узнагароджання.

– Дома малодшыя хлопчыкі нават па чарзе прымяралі ордэн,  – у­сміхаецца жанчына. – Мусіць, дзякуючы і ўзнагародзе, дзеці сталі адносіцца да мяне больш уважліва. Я вельмі ўдзячна дзяржаве, што зараз мнагадзетным жанчынам даюць такую высокую адзнаку, як ордэн Маці. Думаю,­нам, маці, пашанцавала ўдвая, бо шчырыя дзіцячыя абдымкі і любоў не купіш ні за якія грошы. Нашы дзеці – самае вялікае багацце і радасць!

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

zara.by

­ Поделиться:

Афиша и объявления

10 июня
Уважаемые акционеры ОАО «Новая Друть», 22 июня 2026 в зале заседания, (агр.Техтин, ул.Победы −2, зд.8) состоится внеочередное...
1 июня
Уважаемые акционеры ОАО «Новая Друть», 11 июня 2026 в зале заседания, (агр.Техтин, ул.Победы ?2, зд.8) состоится внеочередное общее...
1 июня
Звонки будут приниматься по телефону в Могилеве: 8 (0222) 29-90-03.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00