Среда, 13 ноября 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Пра свае працоўныя будні і жыццё распавяла...
30 декабря

Пра свае працоўныя будні і жыццё распавяла работнік банкаўскай сістэмы Алена Котасава

У першую нядзелю студзеня прафесійнае свята адзначаюць. У надыходзячым годзе яно прыпадзе на 2 студзеня. У гэтым матэрыяле карэспандэнт райгазеты пазнаёміць чытачоў з вядучым спецыялістам адміністрацыйна-гаспадарчай службы ЦБП №701 ААТ «Беларусбанк» Аленай Котасавай.

Пра свае будні, напоўненыя разлікамі, праверкамі, кантролем, мая гераіня расказвае жыва і цікава. Адчуваецца, што працу вельмі любіць. Алена Яўгенаўна аддала працы ў банкаўскай сферы 35 гадоў, мае толькі адзін запіс у працоўнай кніжцы.
– Нарадзілася ў Бялынічах, тут жа скончыла школу, – пачынае апавяданне Алена Котасава. – Працягнула вучобу ў Магілёўскім эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы. У ліпені 1986 года я прыйшла ўладкоўвацца ў райцэнтр кантралёрам-касірам. Тады гэта была яшчэ цэнтральная ашчадная каса №2776. Пазней вывучылася завочна ў Пінскім улікова-крэдытным тэхнікуме на банкаўскага служачага.
У банку жанчына працавала бухгалтарам, эканамістам. На цяперашняй пасадзе шчыруе больш за 12 гадоў.
– На першы погляд, наша праца незаўваж­ная, але яна вельмі важ­ная, як адно са звёнаў у зладжаным механізме, – кажа мая суразмоўца. – У мае абавязкі ўваходзіць ажыццяўленне арганізацыі справаводства і архіва. Прыкладваю максімум намаганняў, каб зра­біць усё ў тэрмін і правільна. Му­сіць, мне пашчасціла асаб­ліва: я люблю сваю працу. Гэта – справа майго жыцця, а калектыў – мая сям’я.
Акрамя асноўнай дзейнасці, Алена Котасава больш за 20 гадоў з’яўляецца прафсаюзным лідарам аддзялення банка. Неаднаразова ўзнагароджвалася ганаровымі граматамі, прозвішча яе заносілася на дошку гонару ЦБП і галаўнога офіса ААТ «ААБ Беларусбанк», як актыўнага прафлідара.
– Нашых супрацоўнікаў аб’ядноўвае не толькі агульная справа, але і сумесны актыўны адпачынак. Мы наведваем культурна-масавыя мерапрыемствы, – дадае Алена Яўге­наўна. – Гэта і розныя канцэртныя праграмы, конкурсы, паездкі ў знакамітыя месцы Беларусі.
Таксама калектыў ЦБП №701 актыўна ўдзельнічае і займае прызавыя месцы ў конкурсе касплея «Стоп. Знята» – праект, які арганізоўвае «Беларусбанк». Напрыклад, калектыў заняў I месца за касплей вядомага кінафільма «Іван Васілевіч мяняе прафесію». А сёлета – прызавое месца па тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны.
Алена Котасава – шчаслівая жонка, мама і бабуля. Заўсёды радуецца прыезду дзяцей і 4-гадовага ўнука Ягора. Вольны час жанчына любіць праводзіць у кампаніі сяброў і калег.
Калектыў ЦБП №701 віншуе калег і ветэранаў банка з прафесійным святам і надыходзячым Новым годам. А кліентам Беларусбанка жадае заставацца побач з надзейным партнёрам. Няхай 2022 год будзе паспяховым ва ўсіх сферах жыцця.

Аліна ЦЫГАНІЙ.
Фота аўтара.

zara.by

Поделиться:

Афиша и объявления

4 ноября
6 ноября 2024 года первый заместитель начальника инспекции Министерства по налогам и сборам по Могилевской области КУЛАКОВСКИЙ Денис Николаевич проведет...
4 ноября
6 ноября 2024 г. с 11.30 до 13.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00