Пятница, 15 мая 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
23 марта

Тыдзень на сяўбу

Сёлета ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Бялыніччыны павінна быць вырашчана 65400 тон зерня ў вазе пасля яго дапрацоўкі, што на 16 тысяч тон больш, чым за мінулы год. Задача вельмі складаная і, як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, паднапружыцца давядзецца ўсім.
З інфармацыяй аб гатоўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы сельгаспрадпрыемстваў да правядзення веснавых палявых работ на чарговым пасяджэнні райвыканкама выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Цапко, у якой была засяроджана ўвага выключна на ўсіх момантах комплекснай падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі. Гэта – і пастаноўка тэхнікі, сельгасмашын і агрэгатаў на лінейку гатоўнасці, і назапашанасць ГЗМ, вывазка на палі арганічных і дастаўка ў гаспадаркі мінеральных угнаенняў, сродкаў аховы раслін і гліфасатаўтрымліваючых прэпаратаў, і наяўнасць насеннага фонду і праца з ім, і распрацоўка ўмоў аплаты працы і спаборніцтва, вызначэнне мер матэрыяльнага стымулявання перадавікоў, ідэалагічнае суправаджэнне палявых работ, і гатоўнасць сталовак сельгасарганізацый да забеспячэння гарачым харчаваннем хлебаробаў, і ўвага да патрабаванняў тэхнікі бяспекі і аховы працы, і шмат што іншае. У райаграпрамтэхзабеспячэнні і СВК “Ількавічы”, як адзначыў выступоўца, крыху зацягнулі з падрыхтоўкай тэхнікі, у СВК “Кудзін” і ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” марудзяць з дастаўкай мінеральных і вывазкай арганічных угнаенняў, мехдвары ў некаторых сельгасарганізацыях яшчэ не адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляюцца, трывогу выклікае праблема з набыццём фосфарных угнаенняў... Разам з тым, у СВК “Калгас “Радзіма” і ААТ “Новая Друць” ужо рыхтуюць да пастаноўкі на лінейку гатоўнасці ...кормаўборачную тэхніку.
На правядзенні веснавых палявых работ будуць задзейнічаны 160 трактароў, кожны пяты з якіх – энерганасычаны. Пасяўную патрэбна правесці за самы аптымальны час – сем дзён. Рэальнасць выканання гэтай задачы пацвярджае разлік рабочай нагрузкі на адзін пасяўны агрэгат: 50 гектараў за дзве рабочыя змены сутак.
Аляксандр Варонін запатрабаваў ад кіраўнікоў, спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў неадкладна прыняць усе вычарпальныя меры па завяршэнні падрыхтоўкі да правядзення веснавых палявых работ, якасна выканаць увесь комплекс арганізацыйна-тэхналагічных мерапрыемстваў, накіраваных на атрыманне запланаваных аб’ёмаў асноўных відаў сельгаспрадукцыі.
-Аніводнага гектара, - адзначыў кіраўнік раёна, - у нас не павінна быць пасеяна абы-як.
(Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»)

Поделиться:

Афиша и объявления

13 мая
За последние четыре года Президентский спортивный клуб реализует масштабную инициативу: по всей Беларуси появилось уже более 180 многофункциональных...
13 мая
В рамках Года белорусской женщины мы поддерживаем республиканскую инициативу и запускаем масштабный медиапроект, который призван показать: современная...
12 мая
«Могилевским облисполкомом 15 мая 2026 года будет проводится тематическая горячая линия по организации летней оздоровительной кампании и занятости для...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00