22 июня
Конкурс па авіямадэльным спорту
У Магілёве прайшоў абласны Конкурс па авіямадэльным спорце, удзел у якім
прынялі і навучэнцы шматпрофільнага цэнтра “Ветразь”. Юныя
авіямадэлісты прадэманстравалі свае работы ў спаборніцтвах па паветраных
баях. У выніку бялыніцкая каманда стала трэцяй у агулькамандным заліку.
У асабістым першынстве дыпломам 1 ступені ў класе пілатажных мадэляў
узнагароджаны Уладзіслаў Мароз. Лепшымі ў паветраных баях сталі Кірыл
Парашкоў і Яўген Рудак які, да таго ж, адзначаны дыпломам трэцяй ступені
ў класе пілатажных мадэляў. Дыплом 2 ступені ў спабоніцтвах на лепшы
радыёкіраўніцкі планэр заваяваў Мікіта Чайкоўскі.