5 июля
Заслужаная ўзнагарода

У Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння спецыяльных дыпломаў і прэмій абласнога выканаўчага камітэта пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, а таксама педагогам, якія іх падрыхтавалі. Сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнікі Бялыніцкага краю. Гэта выпускнік ДУА “Вішоўская сярэдняя школа Бялыніцкага раёна” Яўген Гулевіч і настаўнік працоўнага навучання гэтай навучальнай установы Леанід Галушкін.
Поделиться: