27 июля
Жніво-2012

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Калгас «Радзіма» завяршыўся
першы этап уборачнай кампаніі. Працаўнікі гаспадаркі паспяхова правялі
ўборку азімага рапсу. Сабрана 1355 тон, пры ураджайнасці 30 цэнтнераў
з гектара.
Пачатак другога этапа ўборкі ўраджаю прайшоў ва ўрачыстай абстаноўцы. На калгасным полі паблізу вёскі Навасёлкі быў дадзены старт экіпажам камбайнаў.
З пажаданнямі дасягнуць высокіх вынікаў у ходзе ўборачнай да хлебаробаў звярнуліся старшыня гаспадаркі Аляксандр Лапацентаў, намеснікі старшыні па раслінаводстве Барыс Сафонаў і ідэалагічнай рабоце Міхаіл Скусаў.
Настаяцель Вішоўскай Петрапаўлаўскай царквы айцец Павел акрапіў святой вадой тэхніку і пажадаў камбайнерам паспяхова пашчыраваць на калгаснай ніве.
Поделиться: