8 августа
Чырвоны Крыж – уборачнай

Штогод Бялыніцкая раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць шэраг добрых важных і патрэбных спраў. Вось і сёлета ў рамках акцыі “Чырвоны Крыж – уборачнай” арганізацыя закупіла лекі першай неабходнасці для ўкамлектавання зернесушыльных комплексаў і збожжаўборачных камбайнаў. Такім чынам, сельгасарганізацыі раёна атрымалі ад Чырвонага Крыжа 92 аптэчкі.
Поделиться: