20 августа
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ
З пазіцый справядлівасці і закона
У мінулую пятніцу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў правёў прыём жыхароў раёна па іх асабістых пытаннях. Да яго па дапамогу звярнуліся сем чалавек.
Трох наведвальнікаў хвалявала праблема льготнага крэдытавання будаўніцтва і рэканструкцыі індывідуальнага жылля.
Дырэктар ЦБП № 701 ААТ АБ “Беларусбанк” Андрэй Саланінка патлумачыў, што льготная крэдытная лінія адкрыта толькі на фінансаванне будаўніцтва таго індывідуальнага жылля, якое здаецца ў эксплуатацыю сёлета. З выдзеленых на гэтыя мэты на бягучы год 651 мільёна рублёў засталося асвоіць 202 млн.
У сітуацыі недакрэдытавання апынулася каля 20 індывідуальных забудоўшчыкаў, якія атрымалі льготны крэдыт на будаўніцтва і рэканструкцыю свайго жылля. Звярнулі ўвагу забудоўшчыкі і на адсутнасць дакладнага графіка фінансавання, што іншы раз ставіць іх у тупіковае становішча.
Валерый Іваноў паабяцаў, што пастараецца дапамагчы, а кіраўніцтву ЦБП № 701 настойліва парэкамендаваў неадкладна выпрацаваць канкрэтныя падыходы працы з кожным атрымальнікам ільготнага крэдыту, узятага на будаўніцтва і рэканструкцыю жылля.
З разуменнем былі ўспрыняты дэпутатам Валерыем Івановым і жыццёвыя праблемы ўсіх іншых бялынічанаў, якія прыйшлі на яго прыём.
Дэпутацкія паўнамоцтвы Валерыя Іванова падыходзяць да завяршэння.
- Аднак, – адзначыў Валерый Мікалаевіч, падсумоўваючы вынікі прыёму жыхароў раёна па іх асабістых пытаннях і сваю працу ў Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, – былых дэпутатаў не бывае. Пры неабходнасці гатовы і ў будучым дапамагаць бялынічанам, садзейнічаць вырашэнню іхніх праблем.
Валерый Іваноў падкрэсліў, што недзе каля 99 працэнтаў зваротаў выбаршчыкаў, якія паступілі на яго імя ў час правядзення прыёмаў па асабістых пытаннях, праз пісьмы, былі вырашаны.
-Невырашальных пытанняў не ставілася, – заўважыў дэпутат. – І гэта найперш заслуга мясцовых улад выбарчай акругі, бо яны працуюць на апярэджанне.
Валерый Мікалаевіч выказаў шчырыя словы ўдзячнасці жыхарам раёна за актыўную падтрымку яго кандыдатуры на выбарах 2008 года, за сумесную працу, бо звароты выбаршчыкаў нярэдка садзейнічалі працэсу ўдасканалення некаторых нарматыўна-прававых актаў, акцэнтавалі ўвагу на пэўных праблемных момантах.
-Мне было прыемна і адказна працаваць, – заўважыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання Валерый Іваноў, – бо я заўсёды адчуваў гордасць за сваю выбарчую акругу, дзе жывуць вельмі цудоўныя, працавітыя і адказныя людзі, якія паспяхова спраўляюцца з усімі пастаўленымі перад імі задачамі.
(Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»)
Поделиться: