31 августа
Майстры ў перацягванні каната
У апошнія жнівеньскія дні ў Мсціслаўлі на лыжнай базе “Сямігор’е” прайшла Х спартакіяда актыву абласной арганізацыі ГА “БРСМ”. У ёй прымалі ўдзел 12 каманд з розных раёнаў Магілёўшчыны.
Дружыны паказвалі свой спрыт і таленты ў конкурсах: “Візітоўка”, “Валейбол”, “Перацягванне каната”, “Лепшая песня да юбілею”, “Фігурнае ваджэнне веласіпеда” і інш.
Каманда нашага раёна стала першай ў намінацыі “Перацягванне каната”, заняла трэцюю пазіцыю ў спаборніцтве па валейболе і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам.
Вольга ШКУНДАЛЁВА,
першы сакратар райкама ГА “БРСМ”.
Поделиться: