, 24 ноября 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - «Ідэі ёсць. Больш актыўнасці»
6 сентября

«Ідэі ёсць. Больш актыўнасці»

Міласэрнасць, гуманізм -- асноватворныя прынцыпы дзейнасці ГА “Беларускі фонд міру”. Вось ужо больш за 50 гадоў актывісты яго аб’ядноўваюцца дзеля арганізацыі дабрачынных акцый, падтрымкі мнагадзетных сем’яў, таленавітых і актыўных дзяцей, людзей сталага ўзросту, інвалідаў. Члены раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання таксама не застаюцца ў баку ад паўсядзённых жыццёвых клопатаў тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Праводзіцца мэтанакіраваная работа па прапагандзе маральных і патрыятычных каштоўнасцяў. Яны таксама займаюцца рэалізацыяй праграм “Памяць”, “Клопат”, “Падтрымка таленавітай моладзі”, “За здаровы лад жыцця”, “Падтрымка дзіцячых праграм”, “Мая Радзіма -- Беларусь”. Шчыльная ўзаемасувязь з мясцовымі органамі ўлады, арганізацыямі і прадпрыемствамі дапамагае своечасова знайсці неабходныя рэсурсы для ажыццяўлення задуманага.
Актывістамі зроблена нямала, але час не стаіць на месцы, што ў сваю чаргу патрабуе новых, смелых крокаў па арганізацыі дзейнасці дабрачыннага аб’яднання. Дасягненні і планы абмеркавалі члены раённай арганізацыі фонду міру на справаздачна-выбарным сходзе.
– Прыярытэтны накірунак нашай працы – рэалізацыя праграмы “Памяць”, -- адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённай арганізацыі фонду міру Надзея Серыкава. – Летась, напрыклад, за сродкі аб’яднання быў выраблены і ўстаноўлены помнік на брацкай магіле загубленых фашыстамі мірных жыхароў вёскі Мікалаеўка Вішоўскага сельсавета. Сёлета будзе ўсталявана гранітная пліта на брацкім пахаванні ў вёсцы Асавец. Мы актыўна прымаем удзел у акцыі “Наша ўвага – ветэранам вайны і працы, інвалідам”. У рамках яе выдзелены грошы на абсталяванне палат ЦРБ для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Палюбіліся бялынічанам і сталі папулярнымі акцыі “Дарога да ветэрана” і “Не забыты працоўным калектывам”, падчас якіх арганізоўваюцца сустрэчы, урокі мужнасці з выхаванцамі навучальных устаноў з удзельнікамі ваенных дзеянняў. Асобная ўвага – дзецям. Штогод мнагадзетным сем’ям выдзяляюцца сродкі на набыццё школьных прыналежнасцяў, падрыхтоўку да выпускных баляў. Падтрымліваюць актывісты аб’яднання і пацыентаў дзіцячага аддзялення ЦРБ: у гэтым годзе яны падрыхтавалі для малых салодкія падарункі на Новы год. Стала традыцыяй праводзіць “Тыдзень міру”. Сем’і, чые дзеці нарадзіліся ў гэтыя сем дзён, атрымліваюць матэрыяльную дапамогу.  
Актыўна ўключыліся ў абмеркаванне справаздачы члены раённага ГА “Беларускі фонд міру” начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Лідзія Шчацінка, галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі, настаўніца гісторыі СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага Вольга Аксючыц.
Лідзія Шчацінка, напрыклад, спынілася на ідэалагічным выхаванні школьнікаў і запэўніла, што праца па гэтым накірунку вядзецца даволі актыўна.
Віктар Пянькоўскі прапанаваў дзейнасць ГА “Беларускі фонд міру” разглядаць падчас дзён інфармавання, Вольга Аксючыц параіла ў месцах правядзення маштабных мерапрыемстваў ставіць спецыяльныя скрыні для збору ахвяраванняў.
Завяршыўся сход ушанаваннем самых актыўных членаў РА ГА “Беларускі фонд міру”. Надзея Серыкава ўручыла падзячныя лісты і сувеніры Віктару Пянькоўскаму, Лідзіі Шчацінка, дырэктару ПЛ № 17 Аляксандру Пекуру, намеснікам па ідэалагічнай рабоце БУКП “Жылкамгас” Мікалаю Сыцэвічу, СВК “Калгас “Радзіма” -- Міхаілу Скусаву, ДУК ДБП Бялыніцкая “ПМК-241” -- Таццяне Лісоўскай, дырэктару дапаможнай школы-інтэрната Мікалаю Дзерапоўскаму, дырэктару ААТ “Бытпаслугі” Святлане Галанавай, начальніку аддзела культуры райвыканкама Святлане Патапчык.
Удзельнікі сходу выбралі і дэлегатаў на VII абласную канферэнцыю ГА “Беларускі фонд міру”, разгледзелі пытанне ўдзелу ў правядзенні выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Маргарыта ДУДАЛЬ.

Поделиться:

Афиша и объявления

21 ноября
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 25 ноября 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра ул.Центральная...
19 ноября
Управлением по труду, занятости и социальной защите Белыничского райисполкома 28 ноября 2024 года будет проводиться республиканская ярмарка вакансий для...
18 ноября
20 ноября 2024 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» проведет заместитель начальника Могилевской таможни Орловский Михаил Владимирович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00