12 сентября
Звесткі з Бялыніцкага ЗАГСу
За 8 месяцаў бягучага года ў Прыдруцкім краі нарадзілася 166 дзяцей. За аналагічны перыяд мінулага года на свет з’явілася 187 “кветачак жыцця”. Самыя папулярныя імёны, якія бацькі далі сваім сынам сёлета, гэта – Іван, Ягор, Арцём, Нікіта і Данііл. Дзяўчынкам найчасцей давалі наступныя імёны: Вікторыя, Аляксандра, Дар’я, Елізавета, Марыя, Варвара і Ксенія. Сустракаюцца і такія рэдкія імёны, як Ерафей, Елісей, Тамерлан, Эльвіра, Аріадна, Аўрора і Ізабэла.
Поделиться: