4 октября
Стыпендыя імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кітаева – лепшым вучням раёна
Згодна рашэння Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта пяцёра лепшых школьнікаў Прыдруцкага краю ўдастоены Стыпендыі імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кітаева, якая прысуджваецца кожны год з мэтай заахвочвання школьнікаў, дасягнуўшых добрых вынікаў у вучобе і грамадскім жыцці раёна, стымулявання іх інтэлектуальна-творчай дзейнасці. У гэтым навучальным годзе стыпендыятамі сталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №1 імя М.І. Пашкоўскага” Ігар Акалакулак і Юлія Лазоўская, ДУА “Сярэдняя школа №2” Вольга Цаброва і Хрысціна Міхалькевіч, а таксама вучань ДУА “Вішоўская сярэдняя школа” Арцём Дзямідаў.
Поделиться: