8 октября
Лепшымі сталі цяхцінцы

У рамках раённай круглагадзічнай спартакіяды школьнікаў прайшлі спаборніцтвы па футболе сярод хлопчыкаў 1998-1999 гг.нараджэння. На працягу двух дзён каманды ўстаноў адукацыі раёна змагаліся за права звацца лепшымі. Перамогу святкавалі футбалісты Цяхцінскага ВПК ДССШ, другое месца заняла каманда СШ № 2 райцэнтра, трэцяе – СШ № 1 імя. М.І.Пашкоўскага.
Наступныя спартыўныя спаборніцтвы сярод каманд устаноў адукацыі Бялыніччыны адбудуцца 13 кастрычніка. У гэты дзень а палове дзясятай гадзіны раніцы на гарадскім стадыёне пройдзе лёгкаатлетычны крос.
Поделиться:
Наступныя спартыўныя спаборніцтвы сярод каманд устаноў адукацыі Бялыніччыны адбудуцца 13 кастрычніка. У гэты дзень а палове дзясятай гадзіны раніцы на гарадскім стадыёне пройдзе лёгкаатлетычны крос.