9 октября
Круглагадовая спартакіяда
Працягваецца круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна. Так, у мінулую суботу ў яе рамках на базе СШ №1 імя Пашкоўскага адбыўся турнір па настольным тэнісе. У выніку пераможцай у агульнакамандным заліку стала дружына СВК “Калгас “Радзіма”, на другую прыступку п’едэсталу гонару ўзняліся работнікі прафесійнага ліцэя №17, трэцім прызёрам прызнана каманда раённага спажывецкага таварыства. У асабістым першынстве сярод жанчын лепшымі майстармі малой ракеткі сталі Марына Шабусава, Вольга Аніськова, Алеся Леўчык, сярод мужчын – Андрэй Долгі, Аляксандр Шчасновіч, Юрый Долгі, Дзмітрый Лаўрэнаў, Аляксей Галаўнёў і Ягор Качанаў.
Дарэчы, з сённяшняга дня па 12 кастрычніка ў спартыўнай зале СШ №2 пройдзе чарговы этап спартакіяды – спаборніцтвы па баскетболе.
Поделиться:
Дарэчы, з сённяшняга дня па 12 кастрычніка ў спартыўнай зале СШ №2 пройдзе чарговы этап спартакіяды – спаборніцтвы па баскетболе.












Версия для печати


