17 октября
Сельскагаспадарчыя работы
Пад’ём зябліва – адзін з апошніх восеньскіх відаў палявых работ. Як паведаміў начальнік аддзела раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Алег Залуцкі, па стану на 17 кастрычніка, гаспадаркамі нашага раёна ўзнята 9 615 гектараў зябліва, што складае 62% да плана. Найбольш актыўна ворыўныя работы праводзяцца ў ААТ “Новая Друць”, сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Калгас “Радзіма” і “Кудзін”.
Поделиться: