17 октября
Дзеці міру
У раённым аддзеле ЗАГС адбылася традыцыйная ўрачыстая рэгістрацыя немаўлят, якія нарадзіліся ў Прыдруцкім краі на працягу Тыдня міру – з 14 па 21 верасня.
Летась шчаслівая падзея адбылася ў пяці сем’ях Бялыніччыны. На гэты раз падарункі лёсу атрымалі Надзея і Аляксандр Куранцовы, Алеся і Аляксандр Барашковы, Ірына і Мікалай Сляпцовы, Валерыя Юрэвіч і Анатоль Баранаў, а таксама Таццяна Лазарэнка.
Намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава ўручыла кожнай сям’і пасведчанне аб нараджэнні “Дзіця міру” і матэрыяльную дапамогу ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”.