17 октября
Перамаглі ў спартыўным арыентаванні
10 выхаванцаў Бялыніцкага цэнтра турызму, краязнаўства і экскурсій сталі ўдзельнікамі адкрытых спаборніцтваў сярод школьнікаў па спартыўным арыентаванні, якія праходзілі ў горадзе Крычаве.
У выніку, дзве нашы юныя спартсменкі святкавалі перамогу ў асабістым першынстве. Наталля Цапік, член гуртка “Спартыўнае арыентаванне”, заняла ў спаборніцтвах першае месца. У кроку ад яе спынілася член гуртка “Пешаходны турызм” Вікторыя Брылёва. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Поделиться: