26 октября
З нагоды прафесійнага свята
У нядзелю, 28 кастрычніка, сваё прафесійнае свята адзначаць аўтамабілісты і працаўнікі дарожных служб. З гэтай нагоды лепшыя работнікі арганізацый гэтай сферы раёна атрымаюць заслужаныя ўзнагароды. Так, Ганаровай Граматы Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу будуць удастоены вадзіцель Бялыніцкага філіяла “Аўтапарк №7” Сяргей Чайка і начальнік дарожнай лінейнай дыстанцыі ДЭУ-74 Віктар Барашкоў. Граматай райвыканкама будуць адзначаны вадзіцель Бялыніцкага філіяла “Аўтапарк №7” Дзяніс Сібірскі, вадзіцель ДЭУ-74 Сяргей Котаў і дарожны рабочы гэтай жа арганізацыі Уладзімір Міронаў.
Поделиться: