Пятница, 26 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Ідэалагічная работа. Свой патэнцыял павінен...
20 декабря

Ідэалагічная работа. Свой патэнцыял павінен рэалізаваць кожны

Напачатку гэтага тыдня прайшоў семінар ідэалагічных работнікаў вобласці на тэму: “Рэалізацыя патэнцыялу чалавека – умова развіцця беларускага грамадства: вопыт і задачы ідэалагічнай работы, асаблівасці дзейнасці СМІ”. Удзельнікі яго, а гэта больш за сто чалавек з ліку начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы абл-, гар- і райвыканкамаў, рэдактары СМІ Магілёўшчыны, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце шэрагу прадпрыемстваў Прыдняпроўскага рэгіёна, прайшлі стажыроўку па развіцці ідэалагічнай практыкі на мэтавых інавацыйных пляцоўках, пазнаёміліся з вопытам працы і магчымасцямі іхніх базавых арганізацый.
Група ідэалагічных работнікаў вобласці плённа папрацавала ў базавых арганізацыях мэтавай пляцоўкі Бялыніцкага раёна.
Жыццё кожнага чалавека, як і яго духоўныя запыты, настолькі шматгранныя, што сёння цяжка, а то і зусім немагчыма, улічыць ўвесь абсяг гэтага праблемнага поля. Пэўныя змяненні ў сістэме традыцыйных маральных каштоўнасцяў, садзейнічанне фарміраванню значымых грамадзянскіх якасцяў, сярод якіх і такія, як любоў да радзімы, яе мовы, гісторыі, культуры, прыроды, павага да чалавека, міласэрнасць і дабрыня, гаспадарлівасць і беражлівасць, гуманізм і законапаслухмянасць, сумленне і г­онар, і з’яўляюцца актуальнымі пытаннямі правядзення ідэалагічнай работы. Пры гэтым важная роля адводзіцца інавацыйным мэтавым пляцоўкам, якія сёння дзейнічаюць толькі на Магілёўшчыне. Іх зараз трынаццаць. Цягам бліжэйшага часу, як адзначыў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, такія пляцоўкі па найбольш запатрабаваных накірунках ідэалагічнай работы будуць стварацца ў кожным раёне і горадзе Магілёўшчыны.

newsid_2012_1
-Дзейнасць інавацыйнай пляцоўкі нашага раёна, -адзначае начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ірына Фурсава, - грунтуецца на 16 базавых арганізацыях, і яна сарыентавана на развіццё, удасканаленне і абагульненне вопыту ідэалагічнай работы.
У некаторых з іх і пабывала мэтавая група ўдзельнікаў абласнога семінара.
Вызначальная роля па патрыятычным выхаванні моладзі належыць работнікам калектываў устаноў адукацыі. Гэта сістэма ў раёне будуецца па лагічным, узаемазвязаным ланцужку: дзіцячы садок – школа (ПЛ № 17) – працоўны калектыў.
Ідэолагі наведалі яслі-садзік № 2 райцэнтра. Выхавальнікі і выхаванцы яго падрыхтавалі для гасцей выставу работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі, узгадвалі прыказкі і народныя святы. Загадчыца ясляў-садзіка Ала Вяршыла расказала аб накірунках і методыках, якія прымяняюцца падчас працы з дзецьмі, уласных распрацоўках. Асабліва спадабалася гасцям ідэя правядзення дзён роднай мовы: кожны чацвер калектыў гэтай дашкольнай установы, дзеці і іх бацькі размаўляюць толькі па-беларуску.
Натхнёныя і ўражаныя пабачаным, удзельнікі семінара накіраваліся ў СШ №2. Тут для іх правялі экскурсію па навучальнай установе, расказалі аб поспехах і дасягненнях вучняў і настаўнікаў, рабоце аб’яднанняў па інтарэсах... Псіхолаг СШ №2 Зоя Сагіна падрыхтавала прэзентацыю праекта “Асабісты рост” і прапанавала паўдзельнічаць у псіхалагічным тэсціраванні.
Адным з вядомых інструментаў ўзаемадзеяння ідэолагаў з насельніцтвам з’яўляецца іх сумоўе праз сродкі масавай інфармацыі. На прыкладзе партнёрства калектыву рэдакцыі раённай газеты “Зара над Друццю” з дырэкцыяй, ідэалагічным актывам БУКП “Жылкамгас” семінарысты пазнаёміліся з практыкай, магчымасцямі і перспектывамі такога дыялогу як непасрэдна з работнікамі жылкамгаса, так і з жыхарамі Бялыніччыны. Сумесны творчы праект, рэгулярнае выданне тэматычнай старонкі “Камунальнік”, мае на мэце не толькі падрабязна расказваць шырокаму колу чытачоў аб здабытках, у тым ліку і ў спартыўна-культурнай сферы, перадавым вопыце, новых тэхналогіях, лепшых работніках, урэшце, і аб актуальных праблемах жылкамгаса, але і заклікае насельніцтва быць гаспадарамі свайго пад’езда, дома, вуліцы, мікрараёна... Іншымі словамі, “Камунальнік” адыгрывае кансалідуючую ролю. newsid_2012_1
Базавыя арганізацыі мэтавай інавацыйнай пляцоўкі Бялыніччыны знаходзяцца ў пастаянным развіцці, работа іх удасканальваецца. Вылучаецца ў гэтым плане СВК “Калгас “Радзіма”. Два гады таму стажоры пачалі тут вывучаць унікальную сістэму заахвочвання і стымулявання працы, здаровага побыту, выхавання, вучобы і паводзінаў дзяцей работнікаў сельгаспрадпрыемства. Не можа не ўразіць нават пералік тых цікавых і, галоўнае, патрэбных вяскоўцам і запатрабаваных імі мерапрыемстваў, якія былі праведзены толькі на працягу бягучага года: пабудова за сродкі калгаса ў аграгарадку Вішоў дзіцячай пляцоўкі, падтрымка ініцыятывы райкама ГА “БРСМ” па правядзенні раённага конкурсу маладых сем’яў “Уладар вёскі”, прэзентацыя кнігі аб гісторыі і сённяшнім дні сельгаспрадпрыемства “Повязь пакаленняў”; на базе гаспадаркі прайшоў творчы семінар рэдактараў суседніх раённых, абласных і прадстаўнікоў шэрагу рэспубліканскіх газет “Герой нашага часу – хто ён?” і першы ў гісторыі краіны міжнародны пленэр жывапісцаў “Вішоўскія краявіды”; пачаліся работы па стварэнні краязнаўчага музея з карціннай галярэяй... Гэта, так бы мовіць, толькі эксклюзіў 2012 года. Усё гэта як найлепей не толькі падмацоўвае здаўна вядомае выслоўе, якое сцвярджае, што не хлебам адзіным жыве чалавек, але і вельмі садзейнічае найбольш поўнаму раскрыццю і рэалізацыі патэнцыялу кожнага вяскоўцы.
Безумоўна, цікавай, павучальнай і карыснай атрымалася і сустрэча ідэолагаў са старшынёй праўлення сельгаскааператыва Аляксандрам Лапацентавым.
У другой палове дня ўдзельнікі семінара сабраліся на пленарнае пасяджэнне, на якім было прадоўжана абмеркаванне вопыту, умоў і тэхналогій правядзення ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, з моладдзю і насельніцтвам, якая садзейнічае рэалізацыі патэнцыялу чалавека, што ў сваю чаргу прыводзіць да абагачэння сацыяльнага і духоўнага жыцця грамадства. У тым ліку ўвага была звернута на ўплыў СМІ па фарміраванні патрыятычнай свядомасці і каштоўнасных арыентацый, узаемадзеянне царквы і органаў дзяржаўнага кіравання.
(Маргарыта ДУДАЛЬ, Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00