20 декабря
Вызначаны пераможцы фотаконкурсу
Падведзены вынікі фотаконкурсу “Куточкі роднай Бялыніччыны”. Яго ініцыятарамі выступілі аддзел па справах моладзі райвыканкама, раённая газета “Зара над Друццю” і РК ГА “БРСМ”.
У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 15 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года.
У выніку, першае месца з работай “Асенні пейзаж” заняла вучаніца 9 класа Кудзінскай БШ Дар’я Духовіч, другой стала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ірына Бяляўцава, трэцяй -настаўнік-дэфектолаг СШ № 2 Людміла Весалоўская.
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Журы адзначыла падзячнымі лістамі і самых актыўных удзельнікаў фотакуонкурсу.
(Маргарыта ДУДАЛЬ, “Зара над Друццю”)
Поделиться: