Суббота, 20 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
21 декабря

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана каля чатырох дзясяткаў пытанняў жыццядзейнасці рэгіёна. Зацікаўленую дыскусію выклікала абмеркаванне такіх пытанняў парадку дня пасяджэння, як “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па падтрыманні ўзроўню сацыяльных стандартаў у адпаведнасці з вызначанымі нарматывамі”, “Аб праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Бялыніцкага раёна на 2013 год”, “Аб праекце раённага бюджэту на 2013 год”, “Аб пастаноўцы на ўлік грамадзянаў, якія маюць патрэбу па паляпшэнні жыллёвых умоў”, “Аб выніках раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да вясенне-палявых работ 2013 года” і іншыя.
Па вялікім рахунку, нам заўсёды спадарожнічаюць стандарты. З аднаго боку, яны гарантуюць пэўную камфортнасць нашага побыту і ўмоў працы, а незахаванне іх нараджае зразумелую незадаволенасць. З другога боку, дасягненне і падтрыманне вызначанага ўзроўню мінімальных стандартаў, якія гарантуюцца дзяржавай, з’яўляецца трывалай прыступкай і для іх якаснага напаўнення. Менавіта на гэтым тэзісе зрабіла выразны акцэнт намеснік старшыні райвыканкама Святлана Мікалуцкая, падрабязна аналізуючы выкананне нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Бялыніччыны. Забеспячэнне іх пастаянна трымаюцца на кантролі райвыканкама. Мясцовая ўлада разумее, што гэта – толькі мінімальныя нарматывы, якія ствараюць насельніцтву адносна камфортныя ўмовы жыцця. Аднак трэба рухацца далей. У раёне яшчэ ў 2007 годзе было забяспечана выкананне ўсіх даведзеных 42 стандартаў ва ўсіх галінах.
-Жыццё не стаіць на месцы, - падкрэслівае Святлана Мікалуцкая. – І адны нарматывы замяняюцца на іншыя ці трансфармуюцца.
У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі забяспечана выкананне ўсіх 12 нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Зроблена многае, што, да слова сказаць, пацвярджаецца і скарачэннем на 20 працэнтаў колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях дзейнасці БУКП “Жылкамгас”. А гэта, у сваю чаргу, сведчыць і аб сістэмнасці работы камунальшчыкаў па жыццезабеспячэнні насельніцтва.
-Хацелася б зрабіць у дзесяць разоў больш, у тым ліку і па якасным напаўненні гэтых нарматываў, - распавядае дырэктар жылкамгаса Віктар Івулёў. – Але востра адчуваецца недахоп фінансаў. Адзін з праблемных момантаў – забеспячэнне насельніцтва раёна якаснай пітной вадой. Тут работы для нас яшчэ непачаты край: на Бялыніччыне больш за паўсотні паселішчаў, жыхары якіх карыстаюцца выключна калодзежамі.
Святлана Мікалуцкая адзначыла паспяховую работу па забеспячэнні выканання ў поўным аб’ёме ўсіх сацыяльных стандартаў у галінах культуры, адукацыі, транспарту, сувязі, гандлю і бытавога абслугоўвання насельніцтва, аховы здароўя. Кажучы пра відавочныя здабыткі аховы здароўя, яна выказала пажаданне, каб многае з той работы, што праведзена і праводзіцца па ЦРБ і паліклініцы, было распаўсюджана і на ФАПы.
Развіваючы тэму якаснага напаўнення выкананых сацыяльных стандартаў, Святлана Мікалуцкая заўважыла, што пры гэтым трэба ўлічваць і запатрабаванасць самога насельніцтва, назвала шэраг праблемных пазіцый. Напрыклад, па прычыне адсутнасці грошай не завершана, распачатая напрыканцы 2011 года, мадэрнізацыя кацельні з аўтаматызацыяй і дыспетчарызацыяй працэсаў у аграгарадку Іскра, а таксама вентыляцыйнай сістэмы харчблоку СШ № 2, спартыўныя залы СШ № 1, СШ № 2, Цяхцінскага ВПК ДССШ і іншых не абсталяваныя душавымі кабінамі, існуе праблема забеспячэння шэрагу аб’ектаў гандлю гарачай і халоднай праточнай вадой, каналізацыяй...
Актыўны ўдзел у пасяджэнні райвыканкама прынялі старшыні праўленняў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх  таварыстваў Сяргей Сідзько і Магілёўскага аблспажыўтаварыства Сяргей Шуркала. У сваёй прамове Сяргей Сідзько звярнуў увагу на шэраг праблемных момантаў дзейнасці сістэмы спажывецкай кааперацыі краіны, вылучыўшы з добрага боку Бялыніцкае райста, якое сярод 118 спажывецкіх таварыстваў Беларусі ўпэўнена займае шостую пазіцыю. Яно актыўна выкарыстоўвае новыя формы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, праводзіць мадэрнізацыю аб’ектаў гандлю, адкрывае новыя магазіны... Усё гэта дазваляе выйграваць і канкурэнтную барацьбу, і задавальняць патрэбы пакупнікоў.
-Шостае месца ў рэспубліцы - гэта вельмі высокае дасягненне, - падкрэсліў Сяргей Дзмітрыевіч.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін заўважыў, што сёння ёсць прапановы, ёсць цікавыя праекты, ідэі. Але аднаго жадання мала. Патрэбна дапамога, узаемаразуменне. Кіраўнік раёна з добрага боку адзначыў у гэтым плане дырэкцыю і калектыў ПМК № 241 – рамонт і мадэрнізацыю многіх сацыяльных аб’ектаў будаўнічае прадпрыемства праводзіць за кошт уласных абаротных сродкаў. Такую падтрымку бялынічане чакаюць, напрыклад, і ад кіраўніцтва Белкапсаюза. І яна, да слова сказаць, была паабяцана.
(Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»)

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00