
Упершыню спартландыя на прызы заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь, нашай знакамітай зямлячкі Валянціны Цыбульскай прайшла ў 2009 годзе. З тых часоў гэта спартыўнае свята палюбілася бялынічанам. Сёлета ў ім прынялі ўдзел каманды з школ райцэнтра, Вішоўскай СШ і Цяхцінскага ВПК ДССШ. Падтрымаць удзельнікаў прыйшлі іх аднакласнікі і...

Штогод на прадпрыемствы, у арганізацыі і ўстановы Бялыніччыны размяркоўваюцца выпускнікі вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Сёлета першая працоўнае месца ў нашым раёне атрымалі 97 маладых спецыялістаў: 32 накіраваны ў сельгаскааператывы, 16 - ва ўстановы аховы здароўя, 14 шчыруюць на педагагічнай ніве,...

Рэспубліканскі юнацкі турнір па дзюдо прайшоў у Бялынічах. За званне лепшага дзюдаіста змагаліся 188 юных спартсменаў, з якіх 20 – выхаванцы бялыніцкай дзіцячай юнацка-спартыўнай школы. На татамі спаборнічалі хлопчыкі 2002-2003 гадоў нараджэння з Оршы, Смаргоні, Брэста, Мінска, а таксама з Гомельскай і Магілёўскай абласцей.