27 марта
Пачасціліся выпадкі крадзяжоў
У апошні час на тэрыторыі раёна ўзрасла колькасць злачынстваў у дачыненні да пажылых ісастарэлых грамадзян, а таксама крадзяжоў з дамоў і лецішчаў.
У сувязі з гэтым супрацоўнікамі РАУС праведзена комплекснае мерапрыемства па прафілактыцы, выяўленні і спыненні злачынных пасягальніцтваў у дачыненні да састарэлых грамадзян. Устаноўлена, што асноўнымі відамі такіх злачынстваў з’яўляюцца крадзяжы і махлярства.
У прыватнасці, розныя асобы, у тым ліку і жанчыны, пад выглядам сацыяльных работнікаў, прадаўцоў тавараў, карыстаючыся даверам пажылых людзей, наведваюць іх па месцы жыхарства, а потым крадуць іхнія грошы і каштоўныя рэчы. Пры гэтым, злодзеі могуць змяняць сваю знешнасць і выкарыстоўваць працоўную ўніформу розных арганізацый і службаў.
За мінулы перыяд бягучага года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 209 крадзяжоў з жылых і дачных дамоў грамадзян, у тым ліку 2 – на тэрыторыі нашага раёна.
Напрыклад, у студзені бягучага года неўстаноўленая асоба ўзламала замок дзвярэй лецішча грамадзяніна К. у в. Чыгіры і выкрала газавы балон і камп’ютарнае крэсла.
Для папярэджання крадзяжоў неабходна выконваць наступныя правілы:
— не пускаць у хату незнаёмых;
— правяраць дакументы ў работнікаў розных службаў. Па магчымасці, патэлефанаваць ва ўказаную ўстанову;
— не пакідаць ключы ад кватэры ці дома ў лёгкадаступных месцах;
— каштоўныя рэчы і зберажэнні захоўваць там, куды цяжка дабрацца;
— не пакідаць адкрытымі балконы і форткі ў доме;
— не расказваць нікому аб сваім дабрабыце. Памятаць пра тое, што балбатун – знаходка для злачынцы;
— па магчымасці, дадаткова ўмацаваць замыкальнымі прыладамі дзверы, вокны, а таксама іншыя месцы магчымага пранікнення злодзея;
— абсталяваць жыллё сістэмай відэаназірання;
— не быць староннім назіральнікам, калі на вашых вачах адбываецца злачынства.
Калі вы сталі відавочцай супрацьпраўных дзеянняў, неадкладна паінфармуйце органы ўнутраных спраў па тэлефонах: 102, 51-940, 51-956, 330-47-76 (мабільны, Velcom).
Выявіўшы сляды ўзлому жылля, не заходзьце ў кватэру, паклічце на дапамогу суседзяў і неадкладна тэлефануйце ў міліцыю. У выпадку, калі вы ўвайшлі ў кватэру і пабачылі, што ў ёй пабываў злодзей, нічога не кранайце да прыбыцця міліцыі.
Поделиться: